Вы тут

Духоўная сіла Вялікага Свята


ПРАВАСЛАЎНЫМ ХРЫСЦІЯНАМ БЕЛАРУСІ

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Раством Хрыстовым.

Для мільёнаў людзей Раство стала сімвалам далучэння да нязменных каштоўнасцяўхрысціянскага жыцця і духоўнасці. У складаным сучасным свеце не згасаюць веліч і ўзвышанасць хвалюючай урачыстасці, што нясе ўпэўненасць у перамозе ідэалаў гуманізму і справядлівасці.

Раство Хрыстова ўсяляе ў сэрцы надзею і ўсёабдымную любоў, напаўняе жыццё шчырай радасцю і добрымі спадзяваннямі. Недарма калядныя дні — гэта час здзяйснення жаданняў, дабрачыннасці і міласэрнасці, асаблівай увагі да ўсіх, хто мае патрэбу ў нашай спагадзе, клопаце і дапамозе.

Раство аб'ядноўвае сем’і, дорыць цудоўны настрой, прыносіць мір і згоду ў кожны дом. Няхай цяпло любові і дружбы не пакідае вас і вашых родных, а духоўная сіла вялікага свята дапамагае ў рэалізацыі самых смелых пачынанняў.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, аптымізму, шчасця і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.