Вы тут

Дабро вяртаецца


 

Пяць месяцаў таму ў нашым доме пасяліўся сапраўдны Цуд. Маленькі руды камячок з разгубленымі вочкамі перадаў мне ў рукі добры Паша. Асцярожна дастаў кацяня з заплечніка, паклаў на шырокую мужчынскую далонь і пяшчотна прытуліў да сябе са словамі: «Так шкада расставацца з гэтым цудам!». Пытанне пра тое, якую мянушку даць новаму сябру з пушыстым хвастом, адразу ж адпала...

...Але цуд насамрэч здарыўся крыху раней. А дакладней, у той дзень, калі Паша з сябрамі выбраўся пакатацца на веласіпедах.

Вярталіся дадому ўздоўж Свіслачы, калі ўжо парадкам сцямнела. Як раптам аднекуль з вады пачулася жаласнае мяўканне. Тонкае і пранізлівае, яно не сунімалася, просячы аб дапамозе. Паша рашуча сцягнуў з сябе адзенне і палез у ваду. Калі зрабіў першы крок, імгненна праваліўся ў гразь... Але мяўканне толькі ўзмацнілася, таму ён лёг на ваду і паплыў да супрацьлеглага берага.

...А вось і сама ахвяра чыёйсьці бессардэчнасці — рудое кацяня крыху большае за Пашыну далонь. Хутчэй за ўсё малога спрабавалі ўтапіць, але, на шчасце, ваду ў некалькіх метрах ад берага дываном усцілала трава. Яна і затрымала галасісты камячок на паверхні...

Мы адказваем не толькі за таго, каго прыручылі, але і за таго, каго выратавалі. Паша ведаў, што маці паставіцца да рыжыка лаяльна. Бо колькі сябе памятаў, у доме жылі сабака і кошка.

Пашынай маці сапраўды маленькі даследчык, які хадзіў за сваімі новымі гаспадарамі як хвосцік, прыйшоўся даспадобы. Хацелі нават пакінуць у сябе. Але кошка не прыняла патэнцыйнага канкурэнта, пачала крыўдзіць.

Пашу нічога не заставалася, як аддаць небараку ў добрыя рукі...

Цяпер таго, хто не верыць у цуды, я запрашаю да сябе ў госці. І расказваю пра хлопца, які выратаваў кацяня і падарыў цуд не толькі Цуду, але і мне.

А каты, не сакрэт, вельмі ўдзячныя жывёлы. Так, у дзяцінстве мне бацькі не дазвалялі заводзіць ні сабак, ні катоў. Але тым не менш, нягледзячы на забароны, я падабрала на вуліцы шэрае кацяня і прынесла дадому. З таго часу ў нашай сям'і з'явілася Мурза, якая пасля выратавала бацькоўскі дом ад пажару. Калі сярод ночы адчула небяспеку, пачала гучна мяўкаць і падняла ўсіх на ногі.

Так што, як бачыце, цуды здараюцца.. А чараўнік жыве ў кожным з нас...

1-RGB

2-RGB

Надзея ДРЫЛА. Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».