Вы тут

Мне сніцца анёл…


Раніца была ясная і быццам абяцала нешта прыемнае. Я стаяла, накінуўшы на плечы лёгкі шалік. Хацела хутчэй ужо дабрацца да месца адпачынку і зліцца разам з прыродай. Так даўно марыла, што нарэшце застануся адна. Уся гэтая мітусня навявала на мяне сумныя думкі і стамляла. Вось і аўтобус — своечасова. Уладкоўваюся: мяккае крэсла, любімая музыка ў плэеры…

1387871248540_24-8

— Вы да Мірнага? — спытаў спакойны прыемны голас. Я падняла вочы: да мяне падсаджвалася пажылая жанчына.

— Так, — адказала я. — А вы? — і тут жа падумала: сумная кампанія…

— І я ў Мірны. Добрае месца, для душы, — усміхнулася жанчына, і я злавіла яе позірк.

Ніколі раней мне не даводзілася бачыць такога позірку: было ў ім нешта незвычайнае, няўлоўна прывабнае і такое цёплае і душэўнае, што мне захацелася пагутарыць з гэтым чалавекам.

Дарога мелася быць доўгай, і мы размаўлялі. Час праляцеў незаўважна. Ад спадарожніцы зыходзіў спакой, мне было прыемна і ўтульна побач з ёй, я слухала гэты меладычны голас, зазіраючы ў яе дзівосныя вочы…

Я даведалася, што жанчына служыць у храме Мірнага. Мо таму ў яе такі незвычайны позірк?

— Вера заўсёды будзе з табой, — сказала мне на развітанне спадарожніца.

І хто скажа, што гэтая сустрэча была выпадковасцю? Чыстага душой сустрэць — гэта вялікая рэдкасць у наш час, а мне пашчасціла. Для мяне гэтая сустрэча стала пачаткам важнага шляху — шляху да веры.

…Дзіўныя істоты — людзі… Калі нам добра, мы не заўважаем тых, каму кепска, у каго гора, але крыўдзімся, калі ў нас бяда, а хтосьці абыякавы. На жаль, мы не цэнім таго, што маем, а страціўшы — пакутуем.

Смерць брата перавярнула і маё жыццё. Усё змянілася… Змянілася я, мае погляды. Я ўжо даўно перастала шмат гаварыць, імкнуся больш рабіць.

Наступным крокам на шляху да веры ў Бога было хрышчэнне ў царкве. Дакладней, два хрышчэнні: маё ўласнае і калі я стала хроснай маці маёй пляменніцы. Гэта адны з самых важных у маім жыцці падзей.

У кожнага чалавека павінна быць вера. Па-іншаму не можа быць — без веры няма сэнсу. Вера ў Бога прыходзіць не да ўсіх, дакладней, да яе трэба самому прыйсці. Вера ў Бога дапамагае паверыць у сябе, адчуць сябе больш устойлівым і моцным. Жыць з верай — значыць жыць з Богам.

Я хаджу ў храм… Ніколі раней не адчувала такой унутранай патрэбы ў веры. А цяпер яна заўсёды са мной, я па-іншаму гляджу на свет, я стала больш спакойнай і памяркоўнай, я імкнуся дапамагаць людзям. І калі ў мяне будзе складаны дзень або трэба прыняць важнае рашэнне, мне сніцца анёл…

Кацярына ЛЯСУН.
Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.