Вы тут

«Цмокі» ляцяць далей


Хакейнае «Дынама» пацярпела два паражэнні ў Кантынентальнай хакейнай лізе, баскетбольныя «Цмокі-Мінск» прабіліся ў наступны раўнд Еўрачэленджа, а беларускі кідальнік молата пажыццёва дыскваліфікаваны з за ўжывання допінгу.

1387257996192_1

1. Для таго, каб прайсці ў далейшы раўнд Еўрачэленджа, баскетбольным «цмокам» не прыйшлося чакаць апошняга матча групавога турніру. За тур да яго завяршэння беларусы на сваёй пляцоўцы разграмілі балгарскі клуб «Рыльскі Спортыст» — 94:75. «Свой апошні матч групавой стадыі Еўрачэленджа «Цмокі-Мінск» правядуць сёння з венгерскім «Сольнакам». Што тычыцца Адзінай лігі ВТБ, там беларусы хоць і мелі падчас гульні добрую перавагу над самарскімі «Чырвонымі Крыламі», але саступілі з лікам 66:74.

2. Хакейнае «Дынама» правяло яшчэ два паядынкі ў Кантынентальнай хакейнай лізе. У абодвух перамогу святкавалі апаненты «зуброў». Спачатку сталічныя на «Мінск-Арэне» прайгралі маскоўскаму «Дынама» 2:4, а пасля ў Данецку не здолелі перамагчы мясцовы «Данбас» — 1:3. Падапечныя Любаміра Покавіча займаюць апошні радок і адстаюць ад бліжэйшай каманды на 8 балаў.

Моладзевая зборная Беларусі стартавала на чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне (група «А»). Матч са славенцамі завяршыўся перамогай нашых суайчыннікаў — 7:3.

3. Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва на сваім сайце аднавіла спіс дыскваліфікаваных спартсменаў за ўжыванне допінгу. Больш за ўсіх не пашанцавала Андрэю Варанцову, кідальніку молата, члену нацыянальнай зборнай па лёгкай атлетыцы. Дысцыплінарная антыдопінгавая камісія НАДА пажыццёва дыскваліфікавала Варанцова.

4. На чэмпіянаце Еўропы па плаванні на «кароткай вадзе» беларуская зборная заваявала 4 медалі — усе бронзавыя. Два медалі ў свой кошык паклала Аляксандра Герасіменя, па адным — Яўген Цуркін і Павел Санковіч. У агульным медальным заліку наша зборная заняла 19 е месца. Першы радок з 22 узнагародамі ў Расіі.

5. Парадаваў прыхільнікаў фрыстайла Антон Кушнір. На першым этапе Кубка свету, які адбыўся ў кітайскім спарткомплексе Бэйда Лэйк, Антон заняў другое месца ў лыжнай акрабатыцы. Аляксей Грышын аказаўся толькі на 7 м радку.

Тарас ШЧЫРЫ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.