Вы тут

У Мінску пройдзе кінафестываль «Чалавечая годнасць, роўнасць і справядлівасць»


Шосты фестываль фільмаў "Чалавечая годнасць, роўнасць і справядлівасць" пройдзе з 1 па 10 снежня ў мінскім кінатэатры "Перамога", піша БЕЛТА.

У праграме - мастацкія фільмы, прадстаўленыя пасольствамі Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Украіны, Кубы, ЗША, Італіі. Усе яны адлюстроўваюць розныя аспекты правоў чалавека.

1 снежаня адбудзецца паказ карціны "Вышэй за неба" ( Беларусь, 2012 год );

2 снежня - "Зроблена ў Дагенхэме " (Вялікабрытанія, 2010 );

3 снежня - "Бяры, калі зможаш" (Германія, 2010 год );

4 снежня - "Хамза" ( Францыя, 2008 );

5 снежня - "Прамысловец" ( Італія, 2011 год);

6 снежня - "Каханне, як яд" ( Францыя, 2010 год )

7 снежня - "Прыслуга" ( ЗША, 2011 год);

8 снежня - "За ўзгоркамі" ( Румынія, 2012 год );

9 снежня - "Клубнічнае і шакаладнае" ( Куба, 1993 год);

10 снежня - "Мелодыя для катрынкі" ( Украіна, 2008 ).

Пачатак сеансаў у 19.00. Квіткі можна атрымаць бясплатна ў кінатэатры ў дзень паказу з 18.00.

Штогадовы фестываль фільмаў арганізаваны сумесна прадстаўніцтвам ААН у Беларусі і прадстаўніцтвам Еўрапейскага саюза ў Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».