Вы тут

Святлана — лепшы ўчастковы


Летась я прыехала ў Пружанскi раён з намерам расказаць пра буднi ўчастковых. А патрэбнага мне няма на месцы. «Ён бомбу сцеражэ», — сказалi мне. Аказалася, што на аддаленым полi пры вядзеннi сельгасработ адкапалi самую сапраўдную бомбу часоў вайны. Як i належыць, выклiкалi сапёраў. А пакуль тыя прыедуць, трэба ж агарадзiць боепрыпас ад доступу выпадковых людзей i магчымага няшчасця. Хто гэтым зоймецца? Вядома, участковы.

1385010586128_21-28

Участковы, як сельскi, так i гарадскi, у пэўнай ступенi «ўнiверсальны салдат». Ён павiнен вельмi многае ўмець. Гэта яшчэ раз прадэманстраваў рэспублiканскi агляд-конкурс на званне «Лепшы ўчастковы iнспектар мiлiцыi» i «Лепшы iнспектар па справах непаўналетнiх», якi праходзiў у Брэсце. Ад кожнага рэгiёна на спаборнiцтвы прыехала па шэсць чалавек: тры ўчастковыя iнспектары i тры iнспектары па справах непаўналетнiх. Падчас конкурсу трэба было вызначыць, хто з iх лепшы ў страявой, медыцынскай, агнявой спецыяльнай падрыхтоўцы, крымiналiстыцы. Экзамен па крымiналiстыцы ўяўляў сабой тэст з сарака пытанняў. Вядома, тут без добрай тэарэтычнай базы нельга было справiцца. Але i практычны вопыт дапамагаў канкурсантам. Iм падчас штодзённай работы не раз даводзiлася аглядаць месца здарэння, заўважаць самыя, на першы погляд, неiстотныя дробязi. Вельмi часта бывае, што на месца здарэння ўчастковы прыбывае першым. I яму проста неабходна быць квалiфiкаваным спецыялiстам.

Па словах намеснiк мiнiстра ўнутраных спраў Мiкалая МЕЛЬЧАНКI, 9-ы рэспублiканскi агляд-конкурс паказаў годныя вынiкi. У камандным залiку сярод участковых iнспектараў мiлiцыi першае месца заняў Мiнск, на другой пазiцыi — Вiцебск, на трэцяй — Мiнская вобласць. Вынiкi спаборнiцтваў участковых iнспектараў па справах непаўналетнiх не вельмi адрознiваюцца: на першым месцы — Мiнск, на другiм — Вiцебск, а трэцяе падзялiлi Брэсцкая i Мiнская вобласцi. А ў асабiстым залiку лепшай стала ўчастковы Ленiнскага РАУС Мiнска Святлана ВЕЛIГАН. Першае месца сярод участковых iнспектараў па справах непаўналетнiх заняў капiтан мiлiцыi з Першамайскага раёна Мiнска Васiль ДЗЕМIДОВIЧ. Пераможцам уручылi ключы ад новых службовых аўтамабiляў.

Павiншаваць удзельнiкаў конкурсу з перамогай прыбыў i намеснiк старшынi Брэсцкага аблвыканкама Леанiд ЦУПРЫК. Лепшым брэсцкiм мiлiцыянерам ён уручыў граматы аблвыканкама, а таксама ключы ад дзвюх службовых кватэр.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Без памылак нельга рухацца наперад, або Чаму попыт i прапанова пакуль не заўсёды супадаюць

Без памылак нельга рухацца наперад, або Чаму попыт i прапанова пакуль не заўсёды супадаюць

Давайце разам прыгадаем свае першыя крокi ў школе. Што кажа дзецям настаўнiк?

Спорт

Кiнуць выклiк лёсу. Чым жыве паралiмпiйскi спорт у Беларусi

Кiнуць выклiк лёсу. Чым жыве паралiмпiйскi спорт у Беларусi

Як беларусы рыхтуюцца да галоўных стартаў i як развiваецца паралiмпiйскi рух.

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў.