Вы тут

Свята са смакам… сыру


У Браславе днямі адбылася доўгачаканая падзея: пасля рэканструкцыі адкрыўся філіял ААТ «Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат» па вырабе сыроў

Дарэчы, у хуткім часе браслаўскае прадпрыемства стане самастойным, і для гэтага ёсць прычыны, бо створанае прадпрыемства — фактычна новае, з самым сучасным абсталяваннем.

З'явілася каля 100 працоўных месцаў, людзі ўжо зарабляюць у сярэднім па 5 мільёнаў рублёў у месяц, і многія хацелі б сюды працаўладкавацца. Прыбытак ад рэалізацыі сыроў у выніку рэканструкцыі павялічыцца ў 33 разы і дасягне 33 мільярдаў рублёў.

Урачыстае адкрыццё філіяла адбылося з удзелам старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Косінца. Губернатар, трэба сказаць, здзівіў людзей, якія прыйшлі паглядзець, як адкрываецца прадпрыемства: ён распарадзіўся ўсіх, хто сабраўся на вуліцы, пачаставаць сырам ды яшчэ і з гарбатай.

— Трэба, каб у людзей было пачуццё гонару за ўсё, што тут створана. На гэтым месцы стаяў стары будынак філіяла Глыбоцкага малаказавода, на якім у суткі выраблялі каля 2 тон сыроў, а цяпер — прыкладна ў шэсць разоў больш, — патлумачыў губернатар. — А хацелі ж купіць гэты будынак — усяго за адну базавую велічыню. І не факт, што потым правялі б рэканструкцыю. Але Прэзідэнт падтрымаў ініцыятыву аблвыканкама — пабудаваць новае прадпрыемства. У рэканструкцыю ўклалі каля 230 мільярдаў рублёў, і гэта павінна значна палепшыць эканамічны эфект. Сярэдняя зарплата тут будзе каля 7 мільёнаў рублёў у месяц, — паабяцаў Аляксандр Косінец.

Каля 80% сырнай прадукцыі будзе адпраўляецца на экспарт, што сведчыць аб яе канкурэнтаздольнасці. Акупяцца інвестыцыі ў прадпрыемства дзесьці за 5 гадоў.

— У 2005 годзе браслаўскія сыры атрымалі сертыфікацыю ў Расіі. Сёння дзякуючы новай тэхналогіі глыбіня перапрацоўкі сыравіны дасягне тут каля 100 працэнтаў, — адзначыў Валерый Дулінскі, генеральны дырэктар Глыбоцкага малочна-кансервавага камбіната.

Прадукцыя вырабляецца пад гандлёвай маркай «Аляксандраўскія сыры». Цяпер прадпрыемства ў райцэнтры нічым не адрозніваецца ад аналагічных — самых лепшых — у Еўрасаюзе. Блізкасць Браслава да мяжы з Латвіяй і Літвой у перспектыве дазволіць наладзіць экспарт сыру ў гэтыя і іншыя краіны.

Безумоўна, каб стабільна працаваць, неабходна своечасова і ў поўным аб'ёме забяспечваць прадпрыемства малаком: спатрэбіцца штодня 120 тон, а ў цёплы час года яшчэ больш — да 150 тон у суткі. Таму райвыканкаму прыйдзецца сур'ёзна папрацаваць над мадэрнізацыяй сыравіннай зоны: мадэрнізаваць фермы, забяспечыць жывёлу адпаведнымі кармамі і гэтак далей.

На Віцебшчыне завяршаецца мадэрнізацыя і Пастаўскага сырзавода, дзе будуць вырабляць штодня прыблізна 20 тон сыроў. Паспяхова дзейнічае Верхнядзвінскі завод. Спецыялісты ўпэўнены, што канкурэнцыі паміж сырзаводамі не будзе, бо яны выпускаюць розныя віды сыроў, якія карыстаюцца вялікім попытам.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Браслаў — Віцебск

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.