Вы тут

Развіццё руху цягнікоў гарадскіх ліній паспрыяе развіццю гарадоў-спадарожнікаў


Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч адкрыў 7 лістапада абноўленую залу чакання вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Асноўная задача пры рэканструкцыі гэтай залы заключалася ў тым, каб зрабіць яе максімальна зручнай для пасажыраў, укамплектаваўшы самым сучасным і пры гэтым даступным абсталяваннем.

1384000157276_9_26

Цяпер тут пасажырам можна не толькі правесці час да адпраўлення цягніка ў камфортных умовах, але і атрымаць практычна ўсю неабходную ў паездцы інфармацыю, пачынаючы ад раскладу руху цягнікоў, аўтобусаў і са-малётаў і заканчваючы паслугамі гасцініц і славутасцямі розных гарадоў Беларусі.
Акрамя таго, у зале чакання ўстаноўлены даведачныя тэрміналы і сем вадкакрысталічных інфармацыйных табло. Самае вялікае з іх — памерам 3х9. Такім чынам, створана комплексная сістэма інфармавання пасажыраў, якая забяспечвае даступнасць інфармацыі з любой кропкі залы чакання. Таксама ў ходзе рэканструкцыі залы вы-кананы работы па яе ўнутраным аздабленні, мадэрнізаваны інжынерныя камунікацыі. Падняцца з платформаў у залу чакання можна па травалатарах (дарожках, якія рухаюцца).
Таксама Міхаіл Мясніковіч прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця рэгулярнага руху цягнікоў гарадскіх ліній на ўчастку Мінск — Рудзенск.
Кіраўнік урада падкрэсліў сацыяльную значнасць гэтага аб'екта, адзначыўшы, што яго адкрыццё дазваляе вырашыць пытанні камфорту не толькі мінчан, але і жыхароў усёй Мінскай вобласці. «Ствараюцца камфортныя ўмо-вы для іх паездак на працу, а таксама для таго, каб яны маглі дакрануцца да тых культурных каштоўнасцяў, якія створаны ў Мінску», — адзначыў прэм'ер. «Гэта таксама і рашэнне пытанняў развіцця гарадоў-спадарожнікаў», — дадаў ён. Спрыяць гэтаму будзе паляпшэнне транспартных сувязяў, павышэнне зручнасці перавозак пасажы-раў, удасканаленне маршрутнай сеткі гарадскога грамадскага транспарту, а таксама зніжэнне нагрузкі на вуліч-ную дарожную сетку сталіцы.
Як паведамілі ў Беларускай чыгунцы, адкрыццё рэгулярнага руху цягнікоў гарадскіх ліній на ўчастку Мінск — Рудзенск з'яўляецца чарговым крокам БЧ па развіцці пасажырскіх перавозак, павышэнні якасці аказваемых паслуг. З 7 лістапада па гэтым маршруце ў рэгулярныя зносіны ўводзяцца дзевяць пар цягнікоў гарадскіх ліній. Сучасныя саставы будуць пераадольваць адлегласць ад сталіцы да Рудзенска за 48-50 хвілін. Акрамя таго, на ўчастку Мінск — Рудзенск будзе курсіраваць 25 пар цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа.
Адкрыццю рэгулярнага руху цягнікоў гарадскіх ліній папярэднічала маштабная мадэрнізацыя інфраструктуры ўчастка Мінск — Рудзенск, якая закранула ўсе станцыі і прыпыначныя пункты, размешчаныя на маршруце. У тым ліку праведзена рэканструкцыя станцый Мінск-Паўднёвы, Калядзічы, Міханавічы, Рудзенск, прыпыначнага пунк-та Лошыца.
Адным з найважнейшых на маршруце з'яўляецца прыпыначны пункт Лошыца, які не толькі злучае два мікрараёны — Курасоўшчыну і Лошыцу — але і найбольш інтэграваны ў гарадскую транспартную інфраструктуру. У ходзе рэканструкцыі тут быў пабудаваны пешаходны тунэль, з абодвух бакоў якога ўзведзены касавыя павільёны, па-будаваны дзве пасажырскія платформы з навесамі, выкананы работы па пуцявым пераўладкаванні, рэканструк-цыі кантактнай сеткі.
Гаворачы пра перспектывы развіцця гарадскіх ліній, у Беларускай чыгунцы адзначылі, што ў 2015 годзе плануецца арганізаваць рух цягнікоў гарадскіх ліній па маршруце Мінск — Смалявічы, а да 2020 года — па маршруце Мінск — Дзяржынск. Таксама будзе працягнута ўдасканаленне сістэмы аплаты праезду. У 2014 годзе ў цягніках гарадскіх ліній плануецца ўкараніць сістэму аплаты і кантролю праезду з прымяненнем смарт-картак, што дазво-ліць пасажырам афармляць яго непасрэдна ў цягніках шляхам актывацыі смарт-картак на спецыяльных счыт-вальных прыстасаваннях.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?