Вы тут

На паштовых марках прыгоды Несцеркі, парасяці і іншых


У Нацыянальным прэс-цэнтры днямі адбылася цырымонія афіцыйнага гашэння паштовых марак, выпушчаных Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і прысвечаных 40-годдзю айчыннага анімацыйнага кіно — у прыватнасці, васьмі самым папулярным і любімым фільмам. Сярод іх — «Воўк і баран», «Прыгоды Несцеркі», «Пра дзяўчынку Жэню», «Рыбка па імені «Нельга», «Піліпка», «Беласнежка і Алацвецік», «Прыгоды рэактыўнага парасяці», «Сараканожка».

1383623563834_5-25

Гэты дынамічны, яркі і пазнавальны выпуск, паводле слоў дырэктара выдавецкага цэнтра «Марка» Ірыны Шыпілавай, выкліча непадробную цікавасць у дзяцей — найперш тых, што захапляюцца філатэліяй, у пасткросераў (людзей, якія абменьваюцца мастацкімі паштоўкамі). А яшчэ новыя маркі стануць яркімі экспанатамі ў прыватных філатэлістычных калекцыях.

Валянціна Доўнар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?