Вы тут

«Святы Iуда» абрынуўся на Вялiкабрытанiю, Нiдэрланды i Францыю


Магутны ўраган, якi атрымаў iмя святога Iуды, абрынуўся ўчора ранiцай на паўднёвыя раёны Вялiкабрытанii, а таксама на паўночны захад Францыi, перадаюць iнфармагенцтвы. Хуткасць ветру на ўзбярэжжы Паўднёвай Англii дасягала 120 км/г. У шэрагу рэгiёнаў перакрыты аўтамабiльныя дарогi, на маршруты не выйшлi цягнiкi. У лонданскiм аэрапорце Хiтроў адменены сотнi рэйсаў. У Лондане будаўнiчы кран упаў на будынак сакратарыята кабiнета мiнiстраў у Вестмiнстары. Ураган ужо стаў прычынай гiбелi прынамсi трох чалавек. У Вялiкабрытанii 17-гадовая жыхарка Эдэнбрыджа атрымала смяротныя раненнi пасля таго, як на яе ўпала дрэва. Мужчына, якому было за 50 гадоў, загiнуў за рулём свайго аўтамабiля ў Хартфордшыры таксама падчас падзення дрэва, перадае BBC.

Раней таксама стала вядома аб яшчэ адной ахвяры — 14-гадовым падлетку, якога, як мяркуецца, знесла ў мора ў мястэчку Ньюхевэн. Выратавальныя службы спрабавалi адшукаць юнака сярод хваль, але былi вымушаны адступiць, калi шторм узмацнiўся. У Нiдэрландах «Святы Iуда» забраў жыццё жыхаркi Амстэрдама, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на прадстаўнiкоў мясцовай палiцыi. На жанчыну ўпала паваленае ветрам дрэва. Яе муж, якi знаходзiўся побач, дастаўлены ў бальнiцу з сур'ёзнай траўмай галавы. Сiноптыкi прагназуюць, што «Святы Iуда» можа стаць самым разбуральным у Еўропе за апошнiя 20 гадоў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.