Вы тут

Побач «Беларускі пейзаж» і «Арарат вясной»


Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпусціла ў абарачэнне паштовы блок, прысвечаны 20-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Арменія. Нашу краіну на ім прадстаўляе рэпрадукцыя карціны Віталя Цвіркі «Беларускі пейзаж», Арменію — рэпрадукцыя карціны Марціроса Сар'яна «Арарат вясной».

 

1382784712758_1

 

Ва ўрачыстай цырымоніі гашэння паштовага блока на канверце «Першы дзень» прымалі ўдзел першы намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Міхневіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь Армен Хачатран, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея нашай краіны Уладзімір Пракапцоў, генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белпошта» Ірына Саксонава.
Паводле яе слоў, сумесныя выпускі паштовай прадукцыі аб'ядноўваюць атрымальнікаў паштовых паслуг, прапагандуюць культурную спадчыну нашых дзяржаў і садзейнічаюць далейшаму ўмацаванню супрацоўніцтва — у галіне навукі, адукацыі, турызму і эканомікі. Да таго ж паштовыя блокі маюць пазітыўны рэзананс у абедзвюх краінах, займаюць годнае месца ў калекцыях філатэлістаў.
З Рэспублікай Арменія гэта, дарэчы, ужо другі сумесны выпуск. Першы, прысвечаны Мінску і Ерэвану, быў выпушчаны два гады таму.

1382784715174_2

 

Валянціна Доўнар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.