Вы тут

Недзіцячы «ракурс» з сеціва


Каля 70 працэнтаў правапарушэнняў, звязаных з дзіцячай парнаграфіяй, здзяйсняецца з выкарыстаннем магчымасцяў «глабальнай павуціны». Злачынцы здымаюць непрыстойнае відэа з удзелам дзяцей і выкладваюць яго ў інтэрнэт, а таксама шукаюць з дапамогай сацыяльных сетак новых ахвяр.

— Сёлета за 9 месяцаў былі выяўлены 103 ахвяры педафілаў. 75 дзяцей з гэтай колькасці — малалетнія. У здзяйсненні злачынстваў падазраецца 53 чалавекі, — паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў Сяргей Коўтун

.
У сувязі з такой сітуацыяй праваахоўнымі органамі пастаянна вядзецца маніторынг дзіцячых дамоў-інтэрнатаў і навучальных устаноў. На жаль, вядомы выпадкі гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да дзяцей, якія здзяйсняліся настаўнікамі і выхавацелямі.
Непаўналетнія, што жывуць у сем'ях, таксама маюць рызыку аказацца пацярпелымі ад сексуальных злачынстваў. Прычым не заўжды ў такую сітуацыю трапляюць малыя з сацыяльна нестабільных сем'яў. Па словах Сяргея Коўтуна, пэўная частка непаўналетніх, што сталі ахвярамі аматараў дзіцячай парнаграфіі, сапраўды паходзяць з нядобранадзейных сем'яў. Але нярэдкія і выпадкі, калі пацярпелыя выхоўваюцца ў сем'ях, дзе атмасфера з'яўляецца абсалютна нармальнай.
Нельга адназначна апісаць і «сярэднестатыстычнага» злачынцу. Сярод іх ёсць як асобы, што вядуць асацыяльны вобраз жыцця, так і знешне прыстойныя, забяспечаныя людзі.
Як расказаў Сяргей Коўтун, у Беларусі пастаянна ўдасканальваецца заканадаўства ў галіне абароны дзяцей ад гвалту сексуальнага характару. Так, у 2008 годзе ў Крымінальны кодэкс быў уведзены артыкул, які прадугледжвае адказнасць за дзіцячую парна-
графію з пакараннем да 13 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці (замест чатырох гадоў, як гэта было раней). Максімальны тэрмін пакарання ўжо атрымалі некалькі злачынцаў. Сёлета, з улікам тэндэнцый развіцця злачыннасці такога тыпу, супрацоўнікамі праваахоўных органаў была ўнесена прапанова аб павышэнні крымінальнай адказнасці да 10 гадоў пазбаўлення волі (замест 5 гадоў) за сексуальны кантакт з асобай, што не дасягнула 16 гадоў.

Таццяна ГАЙС

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.  

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.