Вы тут

Аляксандр Лукашэнка:«Пакінуць добрыя ўражанні аб нашай сталіцы»


Для Беларусі развіццё еўразійскай інтэграцыі з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў у дзяржаўнай знешняй палітыцы. Аб гэтым заявіў 14 кастрычніка Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення саміту кіраўнікоў дзяржаў СНД, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт адзначыў, што на гэтай нарадзе на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў трэба абмеркаваць гатоўнасць да правядзення важнейшых інтэграцыйных мерапрыемстваў, якія адбудуцца ў Мінску 24-25 кастрычніка. У прыватнасці, у беларускай сталіцы пройдуць пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Акрамя таго, на палях саміту СНД украінская дэлегацыя на чале з Прэзідэнтам і прэм'ер-міністрам правядзе кансультацыі з адпаведнымі прадстаўнікамі самага высокага ўзроўню Адзінай эканамічнай прасторы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што галоўным пытаннем маючага адбыцца пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета стане работа над Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе з пералікам абмежаванняў і выключэнняў з рэжыму свабоднага гандлю.

Прэзідэнт нагадаў, што ў гэтым годзе Беларусь старшынствуе ў СНД. Раней усе знакавыя рашэнні Садружнасці прымаліся ў Мінску, да таго ж у беларускай сталіцы размешчана штаб-кватэра СНД. Беларусь вылучыла і рэалізуе шэраг канструктыўных ініцыятыў. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, правядзенне пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД з'яўляецца ключавым момантам беларускага старшынства, і беларускі бок надае гэтай падзеі асаблівае значэнне. Прэзідэнт падкрэсліў, што ўсе кіраўнікі дзяржаў СНД пацвердзілі ўдзел у мінскім саміце.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што праграма правядзення мерапрыемстваў сфарміравана, і папрасіў яе аператыўна накіраваць пасля зацвярджэння калегам у краіны Садружнасці, а таксама ў Выканаўчы камітэт СНД.

Месцам правядзення саміту стане Палац Незалежнасці. Паводле слоў Прэзідэнта, гэты выбар абумоўлены магчымасцю забяспечыць максімальна зручныя і камфортныя ўмовы для работы гасцям саміту. Цяпер на будаўнічай пляцоўцы Палаца Незалежнасці ідзе завяршальны этап. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў далажыць, якая сітуацыя на гэтым аб'екце. «Усё трэба зрабіць для таго, каб нашы госці адчувалі сябе камфортна», — сказаў ён.

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей паведаміў аб узгадненні парадку дня маючых адбыцца інтэграцыйных мерапрыемстваў і фарміраванні пазіцыі Беларусі па плануемых для разгляду пытаннях. Іншыя ўдзельнікі нарады далажылі аб розных аспектах гатоўнасці сталіцы да маючых адбыцца мерапрыемстваў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».