Вы тут

Пайшлі ў школу. Не было б бяды...


Пракурорскія работнікі ў выніку маніторынгу зрабілі выснову, што на тэрыторыі не ўсіх школ Віцебскай вобласці зроблена ўсё неабходнае, каб дзеці там былі ў поўнай бяспецы.

У прыватнасці, пры абследаванні школы ў Бешанковіцкім раёне ўстаноўлена, што ўчастак, прылеглы да ганка школы, не адгароджаны ад праезнай часткі дарогі, на ёй адсутнічаюць спецыяльныя папераджальныя знакі. У школе не было супрацьпажарнай сігналізацыі.
У Верхнядзвінскім раёне тэрыторыі дзвюх школ агароджаны не па ўсім перыметры, недастаткова асветлены, адсутнічаюць пешаходны пераход і дарожныя знакі. У Докшыцкім раёне ўстанавілі выпадкі не абсталявання школ аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй і сістэмай апавяшчання аб пажары. У дзвюх школах Ушацкага раёна ўмовы для бяспечнага пераходу дарогі каля іх не створаны. Школы ж знаходзяцца блізка ад аўтадарог, а пешаходныя пераходы і штучныя няроўнасці для паніжэння хуткасці аўтатранспарту на асфальце адсутнічалі. Мелі выпадкі недастатковага асвятлення дарог паблізу школ Шумілінскага раёна. Гэтыя прыклады прывёў Антон ВОЛКАЎ, старшы памочнік пракурора Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі.
Усяго пракурорамі з мэтай ліквідацыі выяўленых парушэнняў унесена ўстановам адукацыі восем прадстаўленняў, вынесена 17 прадпісанняў. Адначасова пракурорскімі работнікамі была праведзена і пэўная асветніцкая праца: мы выступалі больш за 70 разоў, у тым ліку і на бацькоўскіх сходах.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».