Вы тут

Прыгожа... Аж з'есці хочацца!


Месца, дзе кабачкі ператвараюцца ў хрызантэмы, радыска — у гваздзікі, цыбуля — у цюльпаны, перац — у ліліі, а кавун — у ажурны барэльеф, можна знайсці па... сакавітым водары. Завітаўшы ў Палац культуры ветэранаў у сталіцы, дзе днямі праходзіў чэмпіянат па карвінгу (мастацкая разьба па гародніне і садавіне), кожны мог у гэтым упэўніцца. Кветкі, карункі і арнаменты майстры карвінгу робяць з самых свежых «матэрыялаў»... 1381787314706_1 — Часцей за ўсё я раблю такія кампазіцыі для сямейнага святочнага стала, калі чакаецца прыход гасцей. Хочацца парадаваць усіх запрошаных чымсьці прыгожым, — распавядае адна з удзельніц спаборніцтваў Вольга Жывіца. 1381787317210_2 Карвінгам, дарэчы, называецца не толькі разьба па гародніне і садавіне, а яшчэ і па дрэве, камені і лёдзе. Для тых, каму найбольш блізкі менавіта «кулінарны» карвінг, варта ведаць некаторыя правілы: нельга браць прадукты, якія хутка цямнеюць, бо гэта сапсуе ўсю прыгажосць, не варта таксама аздабляць стравы дэкаратыўнымі элементамі, што не спалучаюцца з імі па смаку (напрыклад, ружачкі з памідораў на крэветках — не самы лепшы варыянт). Як давялося ўпэўніцца, кожны спрактыкаваны карвінгіст мае свае сакрэты: напрыклад, адна з удзельніц кідала гатовыя кветкі ў талерку з вадой, каб даўжэй выглядалі «бадзёрымі». 1381787319137_3 Майстрыхі і рады б расказаць больш, і нават навучыць, але журы прыспешвае, таму вакол адчуваецца ўсеагульнае хваляванне. Жаночыя рукі (мужчын сярод канкурсантаў не было) акуратна і спрытна рэжуць садавіну і гародніну спецыяльнымі нажамі. У некаторых выпадках пасля «творчага пераасэнсавання» той жа цыбулі цяжка зразумець, што кветка ці лісточак зроблены менавіта з яе. Майстрыхі, дарэчы, амаль усе займаюцца карвінгам у якасці хобі. Усяго некалькі ўдзельніц працуюць кухарамі і лічаць такі навык прафесійным. Астатнія (настаўнікі, кладаўшчыкі, слесары, лабаранты, медсёстры, прыбіральшчыцы) — па-за межамі конкурсу. Аб'ядноўвае іх уменне ствараць сапраўднае мастацтва з будзённых рэчаў. Ганна ГАРУСТОВІЧ. Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».