Вы тут

Хроніка апошніх падзей


Ва Украіне абвешчаны апошні прызыў

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падпісаў указ аб апошнім прызыве і пераходзе на фарміраванне Узброеных Сіл па кантрактным прынцыпе. «Я сёння раніцай падпісаў указ... Там усё распісана, як будуць звальняцца ў запас салдаты тэрміновай службы і пойдуць сёлета апошнія, і больш не будзем прызываць», — сказаў ён, адзначыўшы, што набор на тэрміновую службу захаваецца толькі ва ўнутраных войсках. Прэзідэнт Украіны падкрэсліў , што сёння ўзбраенне ўкраінскай арміі, тэхналогіі, якія прымяняюцца ў рабоце, дасягнулі таго ўзроўню, калі неабходна прыцягненне лепшых з лепшых спецыялістаў. «Тэхніка вельмі складаная, таму армія цяпер павінна быць прафесійнай», — сказаў Януковіч.

Прычынай смерці Ясіра Арафата стала атручэнне?

Расследаванне міжнароднымі экспертамі прычын смерці былога палесцінскага лідара Ясіра Арафата завершана. Як паведамляе са спасылкай на неназваныя крыніцы газета «Коммерсантъ», спецыялісты пацвердзілі, што ён памёр у выніку атручэння палоніем.
Паводле звестак выдання, вынікі экспертызы былі перададзены ўдаве палесцінскага лідара. Суха Арафат павінна будзе вырашыць, што рабіць з гэтымі звесткамі і ці падлягаюць яны афіцыйнай публікацыі. Апошняя экспертыза смерці Арафата праводзілася французскімі, швейцарскімі і расійскімі спецыялістамі. Падчас яе вывучаліся біялагічныя матэрыялы, атрыманыя пры эксгумацыі цела палесцінскага лідара, праведзенай у лістападзе 2012 года.
Былы кіраўнік Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыі Ясір Арафат памёр у 2004 годзе ў Парыжы. Яму было 75 гадоў.

Нобелеўская прэмія па эканоміцы прысуджана вучоным з ЗША

Нобелеўскі камітэт па эканоміцы пры Каралеўскай акадэміі навук у панядзелак абвясціў імя лаўрэата прэміі Дзяржаўнага банка Швецыі памяці Альфрэда Нобеля за 2013 год. З прамой трансляцыі на сайце камітэта стала вядома, што прэстыжную ўзнагароду атрымалі Юджын Фама, Пітэр Хэнсан, Роберт Шылер. Журы адзначыла іх працы па тэме «эмпірычны аналіз цэн на актывы».

Шампіньёны дапамагаюць супрацьстаяць раку?

У шампіньёнах знайшлі рэчыва, якое дапамагае супрацьстаяць анкалагічным захворванням.

Навукоўцы з амерыканскага Універсітэта Тафтса правялі даследаванне, у ходзе якога выявілі ў грыбах прадукт, які ўмацоўвае імунную сістэму. Аказалася, што звычайныя шампіньёны дапамагаюць арганізму чалавека супрацьстаяць магчымым анкалагічным захворванням, паколькі ў саставе гэтых грыбоў ёсць адмысловыя рэчывы, якія аказваюць станоўчае ўздзеянне на «змагароў з ракам» — дэндрытныя клеткі. Дэндрытныя клеткі стымулююць вытворчасць белых крывяных цельцаў — Т-лімфацытаў. Дзякуючы іх наяўнасці ракавыя клеткі не здольныя пераадольваць імунную абарону арганізма. Эксперты з Каліфорніі выявілі, што ў жанчын з дыягнаставаным ракам грудзей, якія з'ядалі па 100 грамаў шампіньёнаў за дзень, было адзначана памяншэнне росту пухліны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».