Вы тут

БЕЗ ПРАВА НА ПАРАЖЭННЕ


Мінскае «Дынама» атрымала другую хатнюю перамогу ў групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў.

27:20 — менавіта з такім лікам «блакітна-белыя» перайгралі швейцарскі «Вакер», каманду задзірлівую, здольную на сенсацыю, але не больш. Беларусы раскладвалі абарону апанента, як пластыкавы канструктар. Часам хлопцы Барыса Дэніча наогул феерылі, закідваючы швейцарцам прыгожыя, элегантныя галы. На жаль, другая палова ўвабрала ў сябе не толькі кураж 39-гадовага варатара Дзімітрыя Пеянавіча, але невялічкі сумбур і памылкі ў атацы, якія не дазволілі беларусам дасягнуць адзнакі ў 30 трапных кідкоў. Таму, напэўна, і не дзіўна, што галоўны трэнер «Дынама» на пасляматчавай сустрэчы з журналістам выглядаў вельмі задуменна, стомлена, нібы перанёс за дзень не адну, а дзве адказныя сустрэчы.
— Гэта была шчырая гульня, — пазіраючы на карэспандэнтаў, пачаў свой маналог Барыс Дэніч. — У мяне крыху змешаныя пачуцці ад гэтага матча. Мы добра згулялі ў абароне, аднак я не вельмі задаволены нашай гульнёй у атацы. Каманда дапусціла некалькі сур'ёзных тактычных памылак. Праўда, гэта нармальна, у калектыве шмат новых гандбалістаў. І на тое, каб наладзіць гульнявыя сувязі, патрэбны час. Перамога — гэта добра. Але каб паспяхова выступаць у Лізе чэмпіёнаў, неабходна рабіць больш.

Тарас ШЧЫРЫ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».