Вы тут

Шанц на выйгрыш ёсць!


Раяць справа, вучаць злева…
Я і сам не прападу:
Як кахаць — дык каралеву,
Як выпісваць, то «Звязду»!

Шчыры дзякуй усім, хто прытрымліваецца гэтага прынцыпу, хто ў чарговы ці першы раз падпісаўся на найстарэйшую беларускамоўную газету, хто даслаў у рэдакцыю картку на розыгрыш прызоў!
Ён адбыўся ўчора ў сценах рэдакцыі. Адбыўся, як заўсёды, з удзелам супрацоўніцы РУП «Белпошта» Юліі Субат, а таксама падпісчыц Ірыны Дуняк («стаж» сяброўства з газетай — «гадоў 20—25») і Святланы Чарняўскай, якая «Звязду», можна сказаць, атрымала ў спадчыну… Менавіта ім, гасцям (на здымку), і была даверана адказная місія — з усіх дасланых картак выцягнуць шчаслівыя.
Дзіўна, але факт: усе яны, як сведчаць вынікі, запоўнены жаночымі рукамі. Мужчын сярод шчасліўчыкаў… няма. Але ж — будзем спадзявацца — няма толькі на гэты раз. Значыць, ім удача можа ўсміхнуцца ў наступным розыгрышы! Ужо ў новым 2014 годзе… Калі яны, вядома ж, не забудуць крылатае «Раяць справа, вучаць злева…», калі аформяць падпіску і не палянуюцца даслаць свае карткі.
А зрэшты, латарэя — яна і ёсць латарэя. І не выйграе ў ёй той, хто не гуляе. У астатніх шанц заўсёды ёсць!

АФІЦЫЙНА

Учора, 10 кастрычніка 2013 года, адбыўся розыгрыш прызавога фонду рэкламнай гульні «Падпішыся на «Звязду», арганізатарам якой з'яўляецца рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» (УНП 100155376), размешчаная па адрасе: г. Мінск, вул. Б.Хмяльніцкага, 10 А.

1381443889654_11-24

Рэкламная гульня «Падпішыся на «Звязду» зарэгістравана Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь 25 ліпеня 2013 года (пасведчанне № 2211) і праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 20 жніўня па 31 снежня 2013 года ўключна сярод падпісчыкаў газеты «Звязда» чацвёртага квартала або другога паўгоддзя 2013 года.

Удзел у гульні прынялі 478 падпісчыкаў газеты «Звязда». Прызавы фонд гульні разыграны цалкам.
Прызы сярод удзельнікаў гульні размеркаваліся наступным чынам:

Бясшнуравыя тэлефонныя апараты Tехеt TХ-D6805А, blасk (РФ) выйгралі:
Шпак Алена Іванаўна, в. Куршынавічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобл.;
Атрахімовіч Глафіра Міхайлаўна, в. Порплішчы Докшыцкага раёна Віцебскай вобл.;
Смыкава Валянціна Яфімаўна, г/п Лоеў Гомельскай вобл.;
Капля Валянціна Мітрафанаўна, г. Навагрудак Гродзенскай вобл.;
Альшэўская Ганна Мікалаеўна, в. Елькаўшчына Круглянскага раёна Магілёўскай вобл.;
Забалоцкіх Таццяна Барысаўна, в. Вобчын Любанскага раёна Мінскай вобл.;
Цімашэнка Марыя Канстанцінаўна, г. Мінск.
Суперпрыз — тэлевізар LG 24 LСD 24 МА53V-РZ (РФ) выйграла:
Лішко Валянціна Станіславаўна, п/а Дубна Мастоўскага раёна Гродзенскай вобл.
Тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульні: (017) 287 18 38.

Віншуем пераможцаў!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».