Вы тут

Каб не спазніцца...


— Спыніцеся на наступным, калі ласка!
Звычайныя словы. Задумваешся і разумееш, што не да ўсяго яны падыходзяць. Спыніцца можна на прыпынку, ад якога некалькі хвілін да патрэбнага месца. Спыніцца можна іншы раз, каб азірнуцца на сваё жыццё. Спыніцца можна, закахаўшыся з першага погляду...

— А ці ведаеш, Волечка, якая мая любімая кніга?
— Дакладна не, але здагадваюся... Нешта з амерыканскай прозы.
— Так, — Дзяніс пацалаваў руку каханай.
— Назаві яе!
— Тэадор Драйзер, «Амерыканская трагедыя».
— Цікава...

1381413387707_10-18

Волечка, дзяўчына з блакітнымі вачыма, прывабіла хлопца гадоў пяць таму і ўвесь гэты час яны разам. Шчырасць у адносінах, цеплыня сустрэч, усё даволі сур'ёзна. Яна — мастак, ён — індывідуальны прадпрымальнік. Вольга стварае дабрабыт, Дзяніс — фінансава забяспечвае. Усё як і патрэбна быць. Сябры здзіўляюцца: як да гэтай пары яны не ажаніліся? Павінна быць якая-небудзь прычына таму. Магчыма, у іх каханні шлюб — не галоўнае? Магчыма, адзін з іх не гатовы да такога сур'ёзнага кроку? Магчыма, не час для гэтага?
...Калі б гэта была язда на матацыклах, усё было б зразумелым. А вось калі яна адчувае здраду, калі ад яго пахне іншай дзяўчынай, як быць? Умомант у вачах з'яўляецца злосць, а потым і слёзы. Такія яны, мужчыны: калі ідэальна і без прыгод, тады ім сумна. Новыя ўражанні патрэбны...
Хто ведаў, што Дзяніс не рабіў Вользе прапанову звязаць каханне пячаткай у пашпарце менавіта з-за з'яўлення той самай прычыны? Больш выгаднага шлюбу. Віной усяму грошы...
— Спыніцеся на наступным, калі ласка!
...Сустрэча ў рэстаране. Свечкі. Сервіроўка. Бакал віна і шклянка мінералкі. Нейкія салаты. Дзяніс сёння, менавіта сёння вырашыў расказаць усё. Волечцы таксама ёсць што сказаць.
«Мне патрэбна табе нешта важнае...» — пасля доўгага маўчання сказалі ў адзін голас. «Давай ты першы...» — уступіла Волечка.
З першых яго слоў злосць і крыўда пачалі раздзіраць яе на кавалачкі. Яе не хапіла да апошняга выслухаць. Падарваўшыся з месца, Вольга выбягае з рэстарана, не разбіраючы перад сабой нічога. Яна — ляцела. Куды падалей ад яго! Здраднік!...
— Спыніся! Спыніся!
На яго вачах яе збівае аўтамабіль... Спалоханы кіроўца. Людзі. Калі прыехала «хуткая», было ўжо позна. Удар быў моцны. Умомант. Лужа крыві. Насмерць.
Пасля Дзяніс даведаўся, што хацела Волечка яму паведаміць... Разам з ёй загінула дзіця, якому не лёс быў нарадзіцца... У такія моманты разумееш: ніякія грошы не вернуць назад час. Ніхто не заменіць каханага чалавека.
— Спыніцеся на наступным, калі ласка! — словы на аўтапілоце.
Кватэра. Дзверы. Ключы. Тэлефон аб сцяну. Вільготныя вочы. Без Волечкі...
Спыніцца можна, закахаўшыся з першага погляду. Але нельга спыніцца і абраць новае жыццё, змяніць мінулыя паводзіны, учынкі. Не ўсе гэта разумеюць. І Дзянісу спатрэбіўся вось такі «ўрок жыцця»...

Кацярына ЛЯСУН.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.