Вы тут

Мэты — выкананы, ацэнка высокая


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння возьме ўдзел у сумесным стратэгічным вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2013». Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Як чакаецца, удзельнічаць у мерапрыемстве будзе таксама Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін.

Плануецца, што кіраўнікі дзяржаў наведаюць Гожскі палігон у Гродзенскай вобласці Беларусі і ваенны палігон Хмялёўка Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі ў Калінінградскай вобласці Расіі.

1380144830484_1

Скончылася актыўная фаза сумеснага вучэння «Узаемадзеянне 2013» Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання дзяржаў — удзельніц Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, якое праводзілася ў рамках стратэгічнага вучэння «Захад-2013». Нягледзячы на дажджлівае надвор'е, учора на палігоне «Асіповіцкі» было па асабліваму горача.

Паводле задумы вучэння, у адной з дзяржаў — удзельніц АДКБ адбылася дэстабілізацыя абстаноўкі. Прычына — узрастанне актыўнай дзейнасці дыверсійных фарміраванняў, міжнародных тэрарыстычных арганізацый і наёмніцкіх структур. Саветам калектыўнай бяспекі АДКБ было прынята рашэнне па аказанні гэтай дзяржаве ваеннай і ваенна-тэхнічнай дапамогі.
Адзін з магчымых варыянтаў узнікнення крызіснай сітуацыі адпрацоўвалі аператыўныя групы і вайсковыя кантынгенты ўзброеных сіл Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. Удзельнікі вучэння рабілі захады па дэблакіраванні аэрадрома, штурме будынка і вызваленні закладнікаў. Падраздзяленні шматнацыянальнай групоўкі вартавалі важныя дзяржаўныя аб'екты, вялі разведку мясцовасці, шукалі незаконныя ўзброеныя фарміраванні, арганізоўвалі і праводзілі засады.

1380144832204_2

—Не магу не адзначыць высокі ўзровень падрыхтоўкі ўсіх катэгорый вайскоўцаў, якія прымалі ўдзел у вучэнні: як афіцэраў упраўлення, так і звычайных салдатаў, — адзначыў міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Юрый ЖАДОБІН

. — Безумоўна, арганізоўваючы гэтае вучэнне, мы ставілі перад сабой некалькі мэт. Мне здаецца, што атрыманы вопыт будзе карысны не толькі для Узброеных Сіл нашай краіны, а і для ваенных ведамстваў нашых саюзнікаў. Гэта, безумоўна, унясе пэўныя карэктывы і ў аператыўную падрыхтоўку падраздзяленняў і часцей.

Асаблівасць вучэння — адначасовае сумеснае прымяненне двух складнікаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ — Рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі і Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ. Упершыню ў рамках АДКБ адбылося дэсантаванне парашутным спосабам самаходных артылерыйскіх установак.

1380144835896_3

—Вучэнні паказалі высокую зладжанасць і ўзаемадзеянне краін — удзельніц АДКБ, — падкрэсліў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі — першы намеснік міністра абароны Расіі генерал арміі Валерый ГЕРАСІМАЎ. — У наступным годзе такія вучэнні пройдуць на тэрыторыі Казахстана, дзе будуць адпрацаваны пытанні аператыўнага рэагавання на тыя пагрозы, якія могуць узнікнуць у любой дзяржаве — удзельніцы АДКБ. Хутчэй за ўсё, мы адпрацуем і тыя пытанні, якім няшмат увагі надавалася ў папярэдніх вучэннях. Гэта, перш за ўсё, фарміраванне сукантынгенту і перапраўка яго ў раён аператыўнага рэагавання.

— Арганізацыяй Дагавора АДКБ у апошні час вялікая ўвага надаецца развіццю і ўдасканаленню Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання, — зазначыў міністр абароны Арменіі Сейран АГАНЯН. — Гэтыя вучэнні паказалі, што мы выбралі правільны кірунак. Тыя мэты, якія ставіліся напярэдадні вучэння, цалкам выкананы. Мая ацэнка вучэння вельмі высокая.
Агульная колькасць удзельнікаў вучэння — 600 чалавек. Было задзейнічана каля 60 адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі, а таксама да 15 адзінак авіяцыі. Генеральны сакратар Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Мікалай БАРДЗЮЖА пракаментаваў апошняе рашэнне кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц АДКБ, якое тычыцца дапамогі Таджыкістану:

— Размова ідзе пра ваенна-тэхнічную дапамогу. Гэта дапамога ўзбраеннем, сродкамі для аховы дзяржаўнай мяжы, экіпіроўкай для вайскоўцаў. Другі этап дапамогі — фарміраванне міждзяржаўнай праграмы, якая тычыцца тэхнічнага аснашчэння мяжы з Афганістанам. Размовы аб якой-небудзь ваеннай дапамозе ці аб перакідванні туды ваеннага кантынгенту не ідзе. У гэтым пакуль няма неабходнасці.
Напрыканцы практычных дзеянняў войскаў адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне тых ваеннаслужачых, якія паказалі добрыя вынікі падчас вучэння.

Вераніка КАНЮТА. Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ. Асіповіцкі раён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».