Вы тут

Слава аб вялікім подзвігу не сатрэцца ў вяках


Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія вызвалілі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і ўсім грамадзянам Рэспублікі Беларусь

Дарагія героі-вызваліцелі! Паважаныя суайчыннікі!

Сардэчна рады павіншаваць вас з 70-й гадавінай пачатку вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Менавіта гэтымі вераснёўскімі днямі сем дзесяцігоддзяў таму Чырвоны сцяг зноў горда ўзняўся над адваяванымі ў гітлераўскіх акупантаў райцэнтрамі Камарын і Хоцімск. Беларускі народ ішоў да вялікага дня больш як два крывавыя і цяжкія гады, аддаючы ўсе сілы барацьбе з ворагам.

Наша зямля першая прыняла на сябе ўдар гітлераўскай армады і здолела даць дастойны адпор захопнікам, паказаўшы, што тут жывуць патрыёты, якія будуць стаяць насмерць за сваю Айчыну.

Ніякія катаванні і пакуты, ніякія зверствы і здзекі фашысцкіх катаў не здолелі зламаць волю нашага народа. Беларусь паказала свету небывалы прыклад дзяржавы-воіна, рэспублікі-партызанкі, жыхары якой ад малога да вялікага бясстрашна змагаліся, лічыўшы, што лепш загінуць, чым стаць рабамі.

Прадзеды, дзяды і бацькі пакляліся не складаць зброю да таго часу, пакуль родная беларуская зямля не будзе вызвалена ад фашыстаў. І цаной бяспрыкладнага гераізму і неймаверных ахвяр яны стрымалі клятву, разам з усімі народамі Савецкага Саюза вызвалілі ад карычневай чумы не толькі Беларусь, але і ўсю Еўропу.

Паважаныя ветэраны! Слава аб вашым вялікім подзвігу, аб цяжкіх, гераічных дарогах вызваліцеляў не сатрэцца ў вяках. І такой жа вечнай будзе наша ўдзячнасць усім жывым і загінулым героям. Нізкі вам паклон! Упэўнены, што ні мы, ні нашы дзеці і ўнукі ніколі не забудзем свяшчэнную праўду аб Вялікай Айчыннай вайне.

Дарагія суайчыннікі! У кожнага пакалення ёсць свая гістарычная місія. Доблесныя франтавікі, партызаны і падпольшчыкі, самаадданыя працаўнікі тылу не толькі прынеслі нам мір і свабоду, але і заклалі той фундамент, на якім вырасла і расквітнела незалежная беларуская дзяржава.

Наш святы абавязак — цвёрда стаяць на варце гэтых заваяванняў, перад тварам любых пагроз і выклікаў часу праяўляць з'яднанасць і адзінства і ні пры якіх умовах не дапусціць страты незалежнасці Айчыны. Толькі так мы зможам захаваць і перадаць нашчадкам вялікі гістарычны здабытак — суверэнную Рэспубліку Беларусь.

Жадаю вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, поспехаў, шчасця, працвітання і доўгіх гадоў мірнага жыцця пад чыстым небам любімай Айчыны.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.