Вы тут

Памяць як гаючая крыніца...


Жыццёвы і навукова-творчы лёс гісторыка і архівіста Віталя Скалабана сябры і калегі ўзгадалі ў кнізе «Ісці на святло лабірынтам даўніх падзей».

Вельмі цяжкая страта ў гістарычнай навуцы апошніх гадоў — смерць Віталя Уладзіміравіча Скалабана.

Выдаўшы кнігу ўспамінаў пра выдатнага даследчыка, збіральніка памяці зямлі беларускай, а таксама кнігу бібліяграфіі і артыкулаў па тэмах, блізкіх і часам запачаткаваных В. Скалабанам, аўтары і выдаўцы зборніка засведчылі выключны маштаб, грамадскае прызнанне гістарычнага публіцыста і Архівіста з вялікай літары. Адна з першых яго публікацый — «Будынак новы мы будуем...», праз якую Віталь Уладзімір пазнаёміў чытачоў гадавіка «Дзень паэзіі» з вершамі малавядомага Паўла Каравайчыка. У «Братэрстве-83» гісторык адкрываў імя і творчасць Івана Баранкевіча. Адна з публікацый называлася — «Упершыню, ...першы, ... першая». Гэта — аб стварэнні Беларускага нацыянальнага камісарыята ў Маскве ў 1918 годзе. А былі ж яшчэ — «Барвы першай зоркі» (пра газету «Дзянніца»), «Першыя крокі рэспублікі»... Ён быў сапраўды першапраходцам. Многія ініцыятывы прыўносіў у святкаванне юбілейных для Беларусі дат, іх інфармацыйнае забеспячэнне. Сапраўдным навуковым подзвігам Віталя Скалабана можна лічыць яго арганізацыйныя і асабістыя шукальніцкія намаганні па зборы, укладанні трохтомнай «архіўна-дакументальнай анталогіі» «Купала і Колас, вы нас гадавалі». У ёй аб'яднаны плён дзейнасці не толькі беларускіх архівістаў, але і руплівых расійскіх збіральнікаў гістарычнай памяці, навукоўцаў розных архіваў і бібліятэк з Расійскай Федэрацыю. Цяпер, відавочна, айчыннае купалазнаўства і коласазнаўства цяжка ўявіць без гэтай працы.

Добрыя, цёплыя, шчымлівыя словы ў зборніку «Ісці на святло лабірынтам даўніх падзей» гавораць пра В. Скалабана Людміла Рублеўская, Віктар Шніп, Радзім Гарэцкі, Аляксей Каўка, Ганна Запартыка, Анатоль Бутэвіч і шмат хто яшчэ.

Максім ЛАДЫМЕРАЎ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.