Вы тут

Урок мужнасці


У рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны» ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася ўрачыстая сустрэча пад сімвалічнай назвай «Подзвіг вызваліцеляў захоўваем вечна», прысвечаная 70-годдзю з пачатку вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

1378506821375_7-2

Падобныя мерапрыемствы для навучэнцаў сярэдняй школы № 83 імя Жукава г. Мінска — не рэдкасць. Грамадска-патрыятычнае выхаванне — адзін з асноўных кірункаў дзейнасці навучальнай установы. Рэгулярна школьнікаў наведваюць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Нямала мерапрыемстваў ім прысвячаюць і юныя патрыёты. Напрыклад, з нагоды дня нараджэння маршала Жукава ў школе плануецца правядзенне адкрытай канферэнцыі «Асоба ў гісторыі: Георгій Канстанцінавіч Жукаў. Яго роля ў пераломных бітвах у перыяд Вялікай Айчыннай вайны». Выкладчыкамі і вучнямі распрацавана электронная гульня «Перамога». У школе актыўна працуе музей баявой славы. Нават арганізуюцца экскурсіі да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайне, чые ўнукі і праўнукі вучацца ў школе.

— Сённяшняя сустрэча — урок мужнасці, — зазначыла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 83 імя Жукава г. Мінска Святлана КЛЯБАНАВА. — Зварот да гісторыі, асабліва да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і гісторыі яе герояў, настройвае дзяцей на больш глыбокае разуменне прычынна-выніковых сувязяў мінулых падзей. Я заўсёды ім кажу, што немагчыма, не ведаючы мінулага, рухацца ў будучае.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.