Вы тут

Першы абаранкавы...


Смаргонь адваюе былую славу сталіцы абаранкаў. 28 верасня менавіта там адбудзецца першы ў гісторыі абаранкавы фэст.

І хоць за права лічыцца радзімай абаранкаў, акрамя Беларусі, змагаюцца і Польшча, і Украіна, даследчыкі ўжо вынеслі свой вердыкт: першапраходцы ў выпяканні абаранкаў — адназначна смаргонцы. А горад на Гродзеншчыне можна смела лічыць радзімай папулярнага вырабу. Трэба адзначыць, што гістарычную справядлівасць аднавіў Вільям Пахлёбкін

, выдатны навуковец з Падмаскоўя. Ён, аўтар шматлікіх кулінарных бестселераў, замацаваў на паперы слова «абаранак», падкрэсліўшы дамінантную ролю дзеяслова «абварыць».

Ёсць легенды, што абаранкі (або, па-іншаму, абваранкі, баранкі) прыдумалі ў славутай мясцовай «цыганскай акадэміі», якая спецыялізавалася на дрэсіроўцы мядзведзяў яшчэ ў ХVІІ стагоддзі. Таму першапачаткова кулінарныя вырабы абварваліся выключна дзеля гэтага ляснога звера, а таксама для яго павадыроў. У міжваенны перыяд мясцовыя абаранкі грузілі ў вазы і адпраўлялі не толькі на Гродна і Мінск, але і на Вільню, Маскву. На той час мясцовыя жыхары трымалі 60 пякарняў. На адмысловы тавар попыт не знікаў ніколі.

Кулінарная тэхніка сапраўды мае адметнасці. Цеста павінна быць заварным. Далей робім то шырокія, то вузкія жгуцікі, якія накручваем на палец. Пасля колападобныя вырабы выпякаем.

28 верасня выпякаць абаранкі будуць не толькі смаргонскія хлебапёкі, але і суседзі з іншых раёнаў Гродзеншчыны. З Мінскай вобласці кухары прыедуць таксама.

Генадзь Бычко, намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама, гарантуе, што свята запомніцца надоўга. Як-ніяк гэты фэст — своеасаблівая даніна павагі беларускім традыцыям.

Маргарыта СІДАР.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?