Вы тут

«Сёння пачатак новага этапу супрацоўніцтва Беларусі і Балівіі»


Беларусь надае вялікае значэнне пашырэнню адносін з Балівіяй і гатова да актыўных крокаў для таго, каб двухбаковае супрацоўніцтва ў самыя кароткія тэрміны магло выйсці на якасна новы ўзровень. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 верасня на сустрэчы з Прэзідэнтам Шматнацыянальнай Дзяржавы Балівія Эва Маралесам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі на цяперашнім этапе знаходзіцца далёка не на тым узроўні, на якім павінна знаходзіцца, і не адпавядае патэнцыялу дзяржаў. Беларускі лідар падкрэсліў, што ў Беларусі і Балівіі няма абсалютна ніякіх перашкод для пашырэння і паглыблення супрацоўніцтва.

Моралес_Лукашенко

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў у супрацоўніцтве з Балівіяй выкарыстоўваць вопыт узаемадзеяння з Венесуэлай. «Хачу, каб вы ведалі, што закрытых тэм у нашым супрацоўніцтве з Балівіяй няма. У нас ёсць вопыт развіцця адносін на прыкладзе Венесуэлы, мы можам паўтарыць гэты вопыт, зрабіць тое ж самае, што робім у Венесуэле», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі прапанаваў развіццё адносін з Балівіяй пачаць з рэалізацыі некалькіх маштабных праектаў. «Трэба пачынаць з чагосьці значнага. Мы вызначымся па 3-4 фундаментальных праектах, вакол якіх будзе складвацца наша супрацоўніцтва. Нам у прамым сэнсе трэба вызначыцца з той дарогай, па якой мы павінны прыйсці ў вашу краіну», — адзначыў ён.
«Сёння пачатак новага этапу супрацоўніцтва Беларусі і Балівіі. Вы жаданы госць, вас добра ведаюць у нашай краіне», — сказаў беларускі лідар, звяртаючыся да Прэзідэнта Балівіі.

У сваю чаргу Эва Маралес прапанаваў узмацніць прысутнасць Беларусі ў Лацінскай Амерыцы за кошт актыўнага развіцця беларуска-балівійскага супрацоўніцтва. Ён адзначыў, што Беларусь і Балівія толькі пачынаюць развіццё двухбаковых адносін. «Хацеў бы ўспомніць пры гэтым і Кубу, і Венесуэлу, і нашага сябра Уга Чавеса, які дапамог нам пачаць гэтыя адносіны. Мы ўшануем памяць Уга Чавеса тым, што прадоўжым развіваць нашы адносіны», — лічыць Прэзідэнт Балівіі.

«Наш таварыш Уга Чавес быў не проста правадыром нашых адносін, ён з'яўляўся пратакольным прадстаўніком вашай краіны перад усімі народамі Лацінскай Амерыкі. Мы хацелі б прадаўжаць тое, што ён пачаў. Тая мадэль, якая была пабудавана ў адносінах з Венесуэлай, будзе служыць прыкладам для развіцця адносін не толькі з Балівіяй, але і з усёй Лацінскай Амерыкай», — падкрэсліў Эва Маралес.
У выніку перагавораў прэзідэнты прынялі рашэнне аб стварэнні беларуска-балівійскай сумеснай камісіі па супрацоўніцтве. З беларускага боку камісію ўзначаліць кіраўнік спраў Прэзідэнта Віктар Шэйман, з балівійскага — кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. У склад камісіі будзе ўваходзіць таксама віцэ-прэзідэнт Балівіі.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў дзвюх краін ёсць аснова для ўзаемадзеяння ў эканамічнай сферы. «Вы маеце тыя тавары, магчымасці, якія цікавяць нас, у той жа час мы вырабляем тое, што цікава вам. Нашы эканомікі не канкурыруюць, яны дапаўняюць адна адну, і на гэтым шляху мы можам значна пашырыць наша супрацоўніцтва», — сказаў беларускі лідар.
Кіраўнікі дзяржаў канстатавалі, што на цяперашнім этапе існуючы ўзровень гандлёва-эканамічных адносін не адпавядае патэнцыялу дзвюх краін. «Таму нас чакае сур'ёзная сумесная работа па вызначэнні напрамкаў супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі», — сказаў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка запэўніў Эва Маралеса ў тым, што беларускі бок гатовы перанесці той вопыт, які мае, на балівійскую зямлю.

«У складаным неспакойным свеце, які зведвае фінансава-эканамічны крызіс, узрушэнне знешнімі пагрозамі і палітычнымі інтрыгамі, як ніколі важна, каб побач былі дружалюбныя краіны, зацікаўленыя ў канструктыўным супрацоўніцтве. Зыходзячы з гэтай формулы мы будзем выбудоўваць нашы адносіны», — сказаў беларускі лідар.

«Я вельмі ўзрадаваўся, калі ўбачыў вашу рашучасць і настроенасць на інтэнсіфікацыю нашага супрацоўніцтва», — сказаў Прэзідэнт Балівіі.Эва Маралес таксама запрасіў Прэзідэнта Беларусі зрабіць візіт у адказ у Балівію.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».