Вы тут

Дыханне гісторыі Прыдняпроўскага краю


Падарункам да Дня беларускага пісьменства ў Быхаве сталі новыя кнігі Выдавецкага дома «Звязда». У прадмове да адной з іх — «Быхаўшчына. Дыханне вякоў» — старшыня Быхаўскага райвыканкама Дзмітрый Калееў зазначае: «На старонках гэтага знакавага выдання вы адчуеце дыханне гісторыі і сучаснасці нашага Прыдняпроўскага краю, пазнаёміцеся з яго шаноўнымі людзьмі, сярод якіх Героі Савецкага Саюза і Героі Сацыялістычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Славы, уладальнікі іншых высокіх дзяржаўных узнагарод, майстры мастацтваў, навукоўцы, грамадскія і палітычныя дзеячы.

1377900668357_1

У шматпакутнай Быхаўшчыны багатая гісторыя, яе не абміналі шматлікія войны, якія руйнавалі горад і паветы, знішчалі мірных жыхароў, мужных абаронцаў сваёй зямлі. І тым не менш, тут заўсёды мірна суседнічалі праваслаўныя, іўдзейскія і каталіцкія храмы. Многія з іх аднаўляюцца, узводзяцца новыя...» . Укладальнікам кнігі з'яўляецца вядомы журналіст Уладзімір Бацкалевіч. Разам з Сяргеем Жыжыянам яны і напісалі асноўныя тэксты гэтага па-свойму ўнікальнага выдання. Фактычна суаўтарам багата ілюстраванай кнігі стаў таленавіты «звяздоўскі» фотакарэспандэнт Анатоль Кляшчук. Яго ўважлівы позірк майстра перадае ўсё напружанне, усе адметнасці сучаснай Быхаўшчыны. Дарэчы, Анатоль не ўпершыню аздабляе кнігі, прымеркаваныя да Дзён беларускага пісьменства, выданні, якія расказваюць пра розныя гарады нашай Айчыны, у якіх праходзіць свята.

1377900669521_2

Яшчэ адну адмысловую кнігу падараваў чытачу Выдавецкі дом «Звязда» — «Летапіс горада Быхава» (укладальнік — Анжаліка Церашонак). А нарадзілася выданне ў Магілёўскім дзяржаўным абласным ліцэі N 5, які працуе ў Быхаве. Кніга — плён росшукаў, збірання краязнаўчых матэрыялаў настаўнікамі, вучнямі, неабыякавымі да гісторыі быхаўчанамі. Дырэктар ліцэя Віктар Радзькоў такім чынам ахарактарызаваў выданне: «...Гэта — плён шматгадовых пошукаў і разваг пра гісторыю Быхава». І вось што яшчэ пра кнігу, якая, відавочна, зойме ганаровае месца ў бібліятэках многіх быхаўчан: «Спадзяёмся, што яна будзе садзейнічаць захаванню гістарычнай і культурнай спадчыны Быхава, яго лепшых традыцый».

1377900671214_3

Са святам, быхаўчане! Са святам усіх, хто неабыякавы да роднага слова, да прыгожага пісьменства, да айчыннай літаратуры! А хто не здолее зазірнуць на Магілёўшчыну сёння і заўтра — зрабіце віртуальнае падарожжа. У гэтым вам дапамогуць кнігі «Быхаўшчына. Дыханне вякоў» і «Летапіс горада Быхава».

Мікола БЕРЛЕЖ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».