Вы тут

Форма вырашае ўсё


Вы вырашылі стаць уладальніцай прыгожых пазногцяў. Што трэба ведаць тым, хто першы раз нарошчвае пазногці?

Калі вы рэгулярна наведваеце манікюрны кабінет, то спецыяльнай падрыхтоўкі ручкі не патрабуюць. Трэба толькі памятаць, што манікюр трэба зрабіць не пазней, чым за 2-3 дні да працэдуры нарошчвання. Не трэба перад гэтым рабіць тэрапію з парафінам, іншыя працэдуры з алеем, бо пасля цяжка дабіцца замацавання штучнага матэрыялу на пазногці. Пры першым нарошчванні лепш рабіць пазногці сярэдняй даўжыні, найбольш камфортнай. Так вы лёгка прывыкнеце да іх. Першае пытанне, з якім звяртаюся да кліенткі, — пра форму пазногцяў. Вось тут здараюцца дыскусіі: большасць выбірае форму, кіруючыся модай. На самой справе, трэба глядзець на даўжыню пальцаў і пазногцевага ложа і на тое, што сваімі прыгожымі ручкамі вам даводзіцца рабіць.

Ёсць некалькі класічных формаў: квадрат, авал, сквоўвал, міндаль. Формы, якія ўзніклі ў працэсе нарошчвання, і якія можна выканаць толькі пры нарошчванні: штылет, пайп, эйдж, брыджыт.

Квадрат

Самая распаўсюджаная форма — гэта квадрат, але ён пойдзе далёка не ўсім, бо робіць пальцы больш кароткімі. Асабліва прыгожа выглядае пры такой форме французскі манікюр, таксама — розныя роспісы. Такая форма пазногцяў найбольш зручная для тых, хто працуе за камп'ютарам. Падыходзіць яна і для выканання хатніх спраў. Квадрат можа быць з вострымі вугламі і мяккім. У першым выпадку праз некалькі дзён вуглы змякчаюцца натуральным шляхам, а выразная форма і прыгажосць застаюцца.

Авал

Гэта класіка, якая нават тлустыя і кароткія пальцы візуальна выцягвае, робячы ўвесь вобраз гарманічным. Авальная форма пазногцяў пасуе жанчынам рознага ўзросту. Таму даволі папулярная шмат гадоў.

Міндаль

Такая форма пазногцяў выглядае эфектна, бо робіць руку вытанчанай.

Сквоўвал

Форма сквоўвал — гэта гібрыд квадратнай і авальнай формаў. У выніку прамыя вуглы маюць лёгкае, амаль незаўважанае закругленне. Як і ўсе класічныя формы, сквоўвал выглядае натуральна, таму даволі папулярны.

Штылет

Сапраўдныя шэдэўры мастацтва з'яўляюцца не пасля аналізу і роздумаў, а пад уздзеяннем хвіліны. Формы пазногцяў — не выключэнне. Магчыма, першы аўтар такой формы быў прыхільнікам зброі былых часоў ці проста ў момант азарэння ўспомніў гэтую вытанчаную лінію.

Але цяпер дызайнеры ўсяго свету сталі шчырымі прыхільнікамі формы штылет, якая з'яўляецца ўніверсальнай: яна можа ўпрыгожыць пальцы самай нязграбнай формы, надаць ім выключную прыгажосць. Аднойчы пагадзіўшыся на гэтую форму пазногця, дзяўчаты застаюцца яе прыхільніцамі.

1377900641270_1

Пайп, эйдж і брыджыт

Сёння становяцца вельмі папулярнымі такія формы пазногцяў, як пайп, эйдж і брыджыт. Форма пайп (перакладаецца як «трубачка») бярэ пачатак з гарманічнага спалучэнне двух класічных формаў квадрата і міндаля. Пайп-форма лічыцца адной з найбольш удалых для выканання французскага манікюру альбо роспісу. Пайп-форма, зручная і прыгожая, падыходзіць бадай усім.

Форма эйдж ідэальная для прыхільнікаў вялікай даўжыні, для якіх пазногці ў выглядзе штылетаў занадта агрэсіўныя. Дзякуючы спалучэнню квадратнай формы і «вострага вугла», пазногці трывалыя, на іх прыгожа выглядаюць геаметрычныя і абстрактныя малюнкі.

Брыджыт (у перакладзе з англійскай «мост») — складаная канструкцыя. У такіх пазногцяў сапраўды незвычайны дызайн: пазногцевая пласціна мае дзве грані. Такія пазногці падыходзяць для экстравагантных асоб.

1377900642628_2

Для прыхільнікаў эксклюзіву сёння многа іншых прапаноў, часам, проста з міру фэнтэзі. Але якую б з формаў пазногцяў вы ні выбралі, класічную ці самую экстравагантную, яна павінна рабіць вашы рукі прыгожымі, хаваць недахопы, падкрэсліваць вартасці, а вы павінны адчуваць сябе дасканалай.

Наташа КАРАЛЁВА


Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

У пачатковы перыяд Вялiкай Айчыннай вайны зацятыя баi разгарнулiся пры абароне Барысава — старадаўняга беларускага горада на Бярэзiне. 

Грамадства

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

«Лічбавыя жулікі», якія здымаюць грошы з чужых банкаўскіх карт, звычайна маскіруюцца пад інтэрнэт-рэсурсы, вартыя даверу.