Вы тут

Кіно "паскорыцца"


Найноўшыя дасягненні сусветнай кінаіндустрыі будуць перадавацца ў кіназалы з дапамогай высакахуткаснага інтэрнэту. Пра гэта паведаміў журналістам падчас прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар унітарнага прадпрыемства "Кінавідэапракат" Васіль Коктыш.

— Зараз для таго, каб у тым ці іншым кінатэатры пачалі дэманстраваць пэўны фільм, яму прысвойваецца ўнікальны электронны ключ. З яго дапамогай адкрываецца доступ да запісу. Прычым прывозяць запіс у Беларусь на сродкі праваўласнікаў, а адпраўляюць назад за кошт беларускага боку. Прыкладна з пачатку будучага года ўсе запісы будуць дастаўляцца электронным шляхам, з дапамогай хуткаснага інтэрнэту, — сказаў выступоўца.

Васіль Коктыш адзначыў, што разглядаўся яшчэ варыянт перадачы праз спадарожнік, але пасля шматлікіх кансультацый з замежнымі партнёрамі ад гэтай ідэі адмовіліся, паколькі сігнал можа быць няўстойлівым.

Расказаў гендырэктар "Кінавідэапракату" яшчэ пра адно новаўвядзенне, першыя крокі да якога ўжо зроблены.

— Нядаўна мы набылі сістэму, што падтрымлівае частату ў 48 кадраў за секунду, — паведаміў Васіль Коктыш. — Такое абсталяванне зараз маецца ў некаторых залах кінатэатраў "Беларусь", "Бярэсце", "Аўрора" і "Мір"

. Мы пайшлі на гэты крок найперш па той прычыне, што менавіта такі фармат у будучыні стане самым папулярным у галівудскіх рэжысёраў. Напрыклад, славуты Джэймс Кэмеран, сярод прац якога неверагодна запатрабаваны гледачамі фільм "Аватар", збіраецца выпусціць другую яго частку, карыстаючыся менавіта такой частатой.

Што ж датычыць пераводу мінскіх кінатэатраў з плёнкі на "лічбу", то гэты працэс фактычна скончаны. Лічбавага абсталявання пакуль няма толькі ў двух кінатэатрах — гэта "Перамога" і "Масква". Першы ў наступным годзе будзе капітальна рамантавацца, а час рэканструкцыі другога зацягваецца з-за таго, што пакуль не вырашаны лёс Тэатра-студыі кінаакцёра, які месціцца ў адным будынку з кінатэатрам.

Ганна ГАРУСТОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.