Вы тут

Свята "залатых" матуль


Сёлета ў SОS-вёсцы ў Мар'інай Горцы адзначаюць адразу некалькі свят. Вось ужо дзесяць гадоў маленькія жыхары Беларусі,што засталіся без бацькоў, могуць жыць у вёсцы. Яшчэ адна вялікая падзея — "свята залатых пярсцёнкаў": мамам, якія адпрацавалі 10 гадоў, ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі залатыя ўпрыгажэнні. Пярсцёнкі з выявай хлопчыка, дзяўчынкі і знака "мір" атрымалі восем мам. Адна з іх — Нона Чарнуха.

Павіншаваць яе прыйшлі не толькі дзеткі, што зараз гадуюцца ў вёсцы. Аляксей, які ўжо даўно пакінуў яе, сёння прыехаў да мамы, каб яшчэ раз сказаць шчыры дзякуй за тыя гады любові і разумення, што падарыла яму Нона Анатольеўна (на фота).

1377769436555_1

 

Павіншаваць мамаў прыехалі высокія госці: міністр адукацыі Сяргей Маскевіч, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" Надзея Ермакова. Намеснік міністра інфармацыі Уладзімір Матусевіч перадаў дзецям наборы падручнікаў і кніг да новага навучальнага года. Сёння ў Беларусі працуе тры SОS-вёскі — у Бараўлянах пад Мінскам, у Мар'інай Горцы і ў Магілёве. Неабыякавыя людзі, якія аб'ядналіся ў "SОS Кіндэрдорф Інтэрнацыяналь", займаюцца фінансаваннем падобных праектаў у 132 краінах свету.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.

Мінская вобл.

1377769441392_2

 

1377769443911_3

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.