Вы тут

Будаўніцтва дашкольных устаноў адстае ад планаў


Забеспячэнне даступнасці якаснай дашкольнай адукацыі застаецца адным з галоўных прыярытэтаў

Сёння ў краіне функцыянуе 4071 дашкольная ўстанова. А колькасць дзяцей, што іх наведваюць, дасягае 413 тысяч чалавек. У гарадах установы дашкольнай адукацыі наведваюць 94,6% дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў, а ў сельскай мясцовасці — 73,4%. Разам з тым, больш як 40% устаноў дашкольнай адукацыі працуюць з перагрузкай.

Па-ранейшаму існуе праблема ўладкавання дзяцей ва ўстановы дашкольнай адукацыі непасрэдна па месцы жыхарства ў мікрараёнах, дзе вядзецца інтэнсіўнае будаўніцтва жылля. Праблема крокавай даступнасці актуальная для 28 мікрараёнаў-новабудоўляў. У сталіцы звыш устаноўленых нарматываў укамплектаваны 40,7% устаноў дашкольнай адукацыі (181 садзік). Пры гэтым перавышэнне напаўняльнасці груп вагаецца ў садзіках ад 20 да 40%.

— Будаўніцтва дашкольных устаноў адстае ад планаў, прадугледжаных праграмай развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі ў Беларусі на 2009—2014 гады", — канстатуе міністр адукацыі Сяргей Маскевіч

. — Актуальнай для Мінска застаецца і праблема з забеспячэннем дашкольных устаноў педагагічнымі кадрамі. Часткова яна закрываецца за кошт прыцягнення да работы студэнтаў і педагогаў пенсійнага ўзросту. Аднак трэба прымаць больш актыўныя меры для арганізацыі прафарыентацыйнай работы, паляпшэння ўмоў працы і павышэння заработнай платы гэтай катэгорыі спецыялістаў.

На 2013/2014 навучальны год заяўка Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама на педагагічныя кадры для ўстаноў дашкольнай адукацыі склала 457 чалавек. Для даведкі: у БДПУ імя М.Танка сёлета было выпушчана 209 маладых спецыялістаў, якія вучыліся на дзённым аддзяленні па спецыяльнасці "Дашкольная адукацыя", і 218 выпускнікоў завочнай формы навучання. У Мінскую вобласць накіравана 39 выпускнікоў, Брэсцкую — 3, у Віцебскую —2, Гомельскую і Магілёўскую — па адным чалавеку, у Мінск — 38 маладых спецыялістаў. І 76 выпускнікоў атрымалі свабодныя дыпломы.

У 2014 годзе БДПУ плануе выпусціць 226 студэнтаў дзённай і 134 студэнтаў завочнай формы навучання. Сёлета на бюджэтную форму навучання па спецыяльнасці "Дашкольная адукацыя" набралі 169 абітурыентаў, якія ў перспектыве могуць папоўніць педагагічны склад дашкольных устаноў.

У галоўным адукацыйным ведамстве лічаць, што толькі за кошт будаўніцтва дашкольных устаноў (з запланаваных 42 устаноў у бліжэйшы час у краіне будзе ўведзена 16) праблема з даступнасцю дашкольнай адукацыі усё роўна не вырашыцца, таму ў бліжэйшыя гады трэба прымаць дадатковыя меры: развіваць новыя формы дашкольнай адукацыі (у прыватнасці, групы кароткатэрміновага знаходжання дзяцей), ствараць дзяржаўныя ўстановы дашкольнай адукацыі на платнай аснове, а таксама ўстановы адукацыі прыватнай форм уласнасці.

Зараз у дзяржаўных садках групы з кароткатэрміновым знаходжаннем наведваюць каля 14,4 тысячы дзяцей. Адукацыйныя паслугі (ад 1 да 2 гадзін на дзень) аказваюць таксама 18 прыватных арганізацый і 53 індывідуальныя прадпрымальнікі. У сталічных установах дашкольнай адукацыі, напрыклад, дзейнічаюць ужо 293 групы кароткачасовага знаходжання дзяцей — за апошні навучальны год іх колькасць у Мінску павялічылася на трэць.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».