Вы тут

З эстонскай разважлівасцю...


перамагла беларуская зборная па баскетболе ў першым паўфінальным матчы кваліфікацыі Еўрабаскета-2015.

Яшчэ за некалькі дзён да сустрэчы з эстонцамі ў Магілёве галоўны трэнер беларусаў Руслан Байдакоў шчыра прызнаваўся, што апасаецца наступных апанентаў. Маўляў, каманда моцная, цяжка прыйдзецца. Гэты тэзіс пацвердзіў і ход паядынку. Нягледзячы на тое, што нашы хлопцы лідзіравалі амаль што ўвесь матч, прыбалты заўсёды былі на адлегласці выцягнутай рукі.

Небяспечная сітуацыя ўзнікла менш чым за дзве хвіліны да фінальнай сірэны. Трохачковы ў выкананні Крысціяна Кангура

дазволіў гасцям скараціць адставанне да мінімуму. Але зрабіць яшчэ адзін крок наперад гасцям перашкодзіў Павел Ульянка, які праявіў ініцыятыву і выканаў дальні кідок. Тым не менш апошнія чатыры ачкі камандзе прынёс другі "ветэран" — Аляксандр Кудраўцаў. За матч вопытны атакуючы абаронца набраў 21 ачко, выдатна праявіўшы сябе не толькі ў атацы, але і на падборы.

У іншым выпадку можна было б сказаць, што перавага ў шэсць мячоў не такая ўжо і грунтоўная. Але эстонцы — сапраўды моцная дружына, перамогу ў якой трэба літаральна адбіраць. Так што радуемся выніковаму ліку 76:70 і чакаем гульні ў ў адказ, якая адбудзецца ўжо ў Таліне заўтра.

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. 

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?