Вы тут

"Санаторый на даму"


Новая паслуга — "Санаторый на даму" — аказваецца ў Полацкім раёне. У першую чаргу яна адрасавана тым адзінокім састарэлым, хто пражывае ў аддаленых маланаселеных пунктах і не мае магчымасці наведаць паліклініку або выехаць у санаторыі.

Як растлумачылі ў Полацкім райвыканкаме, паслуга — працяг праекта тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёна "Ляцім на дапамогу"

, які рэалізуецца вось ужо другі год. Нагадаю, у склад "лятучай каманды" ўваходзяць медыцынскі і сацыяльны работнікі, цырульнік, валанцёры і актывісты грамадскіх аб'яднанняў, святар. Яны ездзяць па раёне на незвычайным мікрааўтобусе з лагатыпам вясёлай пчолкі. І ўжо наведалі больш як 180 чалавек. Гэтыя візіты вельмі запатрабаваны пенсіянерамі. Таму праца неабыякавай да чужых праблем каманды распісана па заяўках на месяцы наперад.

А ў рэалізацыі новай паслугі бяруць самы актыўны ўдзел супрацоўнікі Полацкай гарадской цэнтральнай бальніцы. Сярод іх доктар, што абслугоўвае тэрыторыю, дзе пражывае чалавек, які мае патрэбу ў дапамозе, урач-рэабілітолаг, валеолаг... Медыкі праводзяць тут жа на даму першасны агляд, прымяняюць фізіятэрапеўтычныя і нетрадыцыйныя метады лячэння. Таксама прызначаюць комплекс лячэбна-аздараўленчых працэдур (з курсам да 2 тыдняў), медыкаментозную тэрапію, масажныя працэдуры; даюць рэкамендацыі па профілі захворвання і харчаванні з улікам узросту.

Урачы паабяцалі, што маюць намер такім чынам разглядаць кожны канкрэтны выпадак. З дапамогай вопытных спецыялістаў пажылыя людзі атрымаюць магчымасць своечасова аздараўляцца, умацоўваць фізічны і душэўны стан, навучыцца самастойнаму практычнаму прымяненню прызначаных працэдур і метадаў лячэння.

— Павелічэнне сярэдняй працягласці жыцця да 72-73 гадоў — адзін з чаканых вынікаў Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады. У цяперашні час сярэдняя працягласць жыцця ў раёне павялічылася з 69 гадоў да 71 года. Сёння на Полаччыне налічваецца больш за 400 чалавек, якім неабходна дапамога дзяржавы, — адзначылі ў райвыканкаме.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.