Вы тут

Рухацца за Шагалам


Сучасныя мастакі Ізраіля адлюстроўваюць вобразы любімых мясцін

Шагалаўскія мясціны — гэта ўжо ўстойлівы выраз. І ў кожнай краіне, дзе жыў мастак, ёсць куточкі, якія яго натхнялі. Усе мы ведаем, што ў нас у Беларусі — гэта яго радзіма, Віцебск. Але ён жа яшчэ жыў і ствараў у Францыі, у ЗША. Ён наведваў Ізраіль восем разоў, што таксама дало яму натхненне і асаблівым чынам было адлюстравана ў яго творчасці.

"Па слядах Шагала ў Ізраілі" пайшлі сучасныя творцы Аб'яднання прафесійных мастакоў Ізраіля

, якія прысвяцілі праект з такой назвай 125-годдзю Марка Шагала, якое адзначалася летась. Перасоўная выстава прыехала ў Беларусь дзякуючы Ізраільскаму культурнаму цэнтру пры пасольстве Ізраіля ў Беларусі. У мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкагаразмяціліся 30 работ сучасных мастакоў Ізраіля, сярод якіх, дарэчы, ёсць тыя, хто нарадзіўся і пачынаў як творца ў Беларусі:Любоў Мінковіч, Андрыян Жудро, Барыс Караванаў, Ілья Хініч, Герман Няпомняшчы. І хоць прайшоў час, які мае ўласцівасць пакідаць адбітак на мясцінах, але ёсць асоба, імя якой існуе па-за часам. Як існуе па-за часам і тое, што створана вялікім мастаком. І гэта таксама можа натхняць нашых сучаснікаў. Тым больш што Шагал стварыў у Ізраілі вітражы для сінагогі ў Іерусаліме, мазаікі і габелены для будынка Кнесета; ён адлюстраваў сваё адчуванне гэтай зямлі ў мастацкіх творах і асэнсоўваў біблейскую гісторыю праз вобразы. Сёння ісці за Шагалам — гэта яшчэ і ўмець здзіўляць сваёй працавітасцю і творчай энергіяй. Нягледзячы на тое, што выстава доўжыцца толькі дзесяць дзён, ёсць яшчэ магчымасць у гэтыя выхадныя яе наведаць.

Ларыса ЦІМОШЫК.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».