Вы тут

К восеньскаму сезону ў Брэсцкай вобласці адкрыюць 14 новых грыбаварных пунктаў


Кааператары Брэсцкай вобласцi к восеньскаму сезону адкрыюць 14 новых грыбаварных пунктаў. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамiла першы намеснiк старшынi праўлення Брэсцкага абласнога саюза спажывецкiх таварыстваў Таццяна Чэрапава.

Рыхтуючыся да масавай нарыхтоўкi грыбоў, кааператары аднаўляюць працу ўжо iснуючых пляцовак i адкрываюць новыя. Цяпер у сiстэме аблспажыўсаюза налiчваецца 21 грыбаварны пункт. Плануецца, што да адкрыцця восеньскага сезона iх колькасць павялiчыцца да 35. Так, у Пружанскiм райпа

замест аднаго стане чатыры грыбаварныя пункты. На столькi ж павялiчыцца iх колькасць у Кобрынскiм раёне, з трох да пяцi — у Баранавiцкiм раёне. "Грыбы трэба варыць там, дзе яны растуць. Мы патрабуем ад нашых райпа арганiзаваць гэтыя пляцоўкi блiжэй да людзей, а не ў кавярнях у райцэнтры. У кожным раёне ўжо вызначаны па тры-чатыры такiя зоны", — адзначыла Таццяна Чэрапава.

Цяпер iдзе падрыхтоўка новых пляцовак: завозiцца неабходнае абсталяванне для прыёмкi i перапрацоўкi грыбоў, будуюцца спецыяльныя навесы, адшукваюцца грыбавары. "Каб зацiкавiць людзей, мы ўстанавiлi павышаныя расцэнкi за пераборку, мыйку i варку грыбоў. Гэты цяжкая праца. Нярэдка на падворку, дзе знаходзiцца пункт, працуе ўся сям'я грыбавара", — адзначыла суразмоўца.

Сёлета кааператары рэгiёна плануюць падвоiць аб'ём нарыхтоўкi грыбоў i давесцi яго да 105 тыс. т. Вялiкiя надзеi ўскладаюцца на асеннiя грузды, апенькi, маслякi, польскi грыб. Белыя грыбы, па назiраннях спецыялiстаў, насельнiцтва, як правiла, лiчыць за лепшае пакiдаць сабе. Па вынiках мiнулага года больш за ўсё грыбоў было нарыхтавана Баранавiцкiм i Івацэвiцкiм райпа — 38 т i 11 т адпаведна. Пры гэтым практычна пятая частка прадукцыi ў салёна-адвараным i замарожаным выглядзе была адгружана на экспарт.

Акрамя таго, па словах першага намеснiка аблспажыўсаюза, кааператары сталi больш актыўна выкарыстоўваць дары лесу ў кухнi сваiх прадпрыемстваў грамадскага харчавання. Ужо сёння ў меню многiх кааператыўных кавярняў i рэстаранаў вобласцi прысутнiчаюць грыбны суп, смажонка з грыбоў, бульба тушаная з грыбамi, грузды з часнаком i смятанай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?