Вы тут

Эфірнае вяшчанне: галоўнае — раўнамернасць


Абсалютная большасць беларусаў цярпліва чакае 2015 года, калі айчыннае тэлебачанне канчаткова пяройдзе на лічбавае эфірнае вяшчанне. Тым часам жыхары Асіповічаў ужо маюць гэтую асалоду: радуе як высокая якасць выявы і гуку пры праглядзе ўлюбёных перадач. Пра вышэйпералічаныя плюсы лічбавага тэлебачання, а таксама пра асаблівасці вяшчання ў Асіповічах чытаем ніжэй.

Не адкладвайце назаўтра

Паводле словаў Паўла Петрулевіча, кіраўніка ўпраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, адна з асноўных праблем — наяўнасць прыёмных прыстасаванняў у насельніцтва. Для прыёму эфірнага лічбавага сігналу неабходна тэлевізійная прыстаўка, якая падтрымлівае фармат DVB-T, або тэлевізар гэтага фармату. "Калі пытанні тэхнічнага характару (будаўніцтва новых радыётэлевізійных перадавальных станцый, фарміраванне і перадача лічбавага сігналу) мы маглі вырашыць без асаблівых праблем, то забяспечыць тэхнічнымі прыстасаваннямі... Гэта абавязак насельніцтва ..." Жыхары Асіповічаў павінны былі самастойна паклапаціцца пра наяўнасць у сваіх дамах да моманту адключэння аналагавага вяшчання спецыяльнага абсталявання. "Той, хто хацеў прымаць эфірнае лічбавае тэлебачанне, не чакаў апошняга моманту, а рыхтаваўся загадзя. Што датычыцца неабароненых катэгорый беларусаў, то мясцовыя органы ўлады зрабілі ўсё магчымае, каб ім дапамагчы", — запэўнівае кіраўнік упраўлення электрасувязі.

Вядома ж, папярэдне спажыўцоў анкетавалі. "Каля 80% ведала пра адключэнне першага жніўня аналагавага вяшчання", — канстатуе Павел Петрулевіч

. "Для пэўнай часткі жыхароў адключэнне аналагавага вяшчання фактычна зусім прайшло незаўважна. Чаму? Як правіла, большая частка жыхароў Асіповічаў мае кабельнае тэлебачанне".

1376653428650_16-16

Станоўчыя аспекты лічбавага тэлебачання — высокая якасць малюнка і гуку. Лічбавае тэлебачанне дае магчымасць перадаваць выявы высокай выразнасці (або HDTV) са шматканальным гукавым суправаджэннем, а таксама ў перспектыве стэрэамалюнка (3D). Лічбавы сігнал у меншай ступені схільны да ўплыву перашкод. Для параўнання, там, дзе аналагавае тэлебачанне ідзе з шумам, лічбавы сігнал прымаецца ў той якасці, у якой ён быў сфарміраваны ў тэлевізійнай студыі.

Павел Петрулевіч наконт HD гаворыць наступнае: "Спіс праграм агульнадаступнага пакета складае 8 рэспубліканскіх каналаў. Усе іх перадачы транслююцца ў стандартнай якасці (SD). Аднак сёння рэалізуецца і праект камерцыйнага лічбавага вяшчання, дзе разглядаецца магчымасць вяшчання каналаў у HD якасці. Пытанне вызначае патрэба насельніцтва ў гэтым".

Што датычыцца кабельных сетак, то многія з аператараў маюць пакеты, якія дазваляюць трансляваць у тым ліку і HD каналы. Зусім іншая справа — наколькі такое запатрабавана сярод беларусаў. Кошт кантэнту ў HD якасці мае цану больш высокую...

"Вяшчанне з падтрымкай HD залежыць не толькі ад гатоўнасці перадавальнай сеткі, але і ад кантэнту, які даюць тэлестудыі. Будзе попыт — будзе і такая паслуга ", — лічыць Павел Петрулевіч. "Так ці інакш, калі абанент мае прынцыповую патрэбу ў трансляцыі з HD якасцю, ён можа звярнуцца да свайго аператара. Апошні абавязкова адкажа, калі дамах кліентаў з'явяцца такія каналы".

Ці значыць гэта, што ў бліжэйшы час тэлевізар ператворыцца ў адчыненае акно, а гук стане такім, як у кінатэатры? Калі аператар вяшчае пэўную праграму ў HD якасці, то, хутчэй за ўсё, і шматканальны гук вам забяспечаны. Але неабходна памятаць, што і ваш тэлевізар павінен падтрымліваць шматканальны гук. Не апошняя роля належыць акустычнай сістэме.

Добры сігнал і для аддаленых вёсак

Адзін са значных плюсаў — устойлівасць да перашкод. Упэўнены прыём сігналу забяспечаны не толькі гарадскому насельніцтву, але і аддаленым вёскам.

Паводле слоў кіраўніка ўпраўлення электрасувязі, з 2005 года актыўна рэалізуецца дзяржаўная праграма па лічбавым тэлевізійным вяшчанні. Сёння створаны ўмовы для прымання лічбавага сігналу на тэрыторыі пражывання каля 96% беларусаў. Ужо цяпер эксплуатуецца 66 радыётэлевізійных перадавальных станцый. Да канца 2015 года будзе пабудавана яшчэ каля трыццаці. Такім чынам, амаль уся тэрыторыя будзе пакрыта лічбавым тэлевізійным вяшчаннем ужо праз два гады.

"Вядома, часам узнікаюць асобныя праблемы наконт якасці, — адказвае Павел Петрулевіч, — але нашы аператары пастаянна рэагуюць. Дастаткова паведаміць пра цяжкасці, каб адразу ж прааналізавалі канкрэтныя станцыі. Мы заўсёды высветлім, чаму і як".

Дзякуючы дасягненням ў сферы мікраэлектронікі ствараюцца ўмовы, каб знізіць энергетычнае спажыванне. Адзін лічбавы перадавальнік стандарту DVB-Т замяняе 8 аналагавых, што дае магчымасць значна сэканоміць электраэнэргію, а таксама вызваліць частотны рэсурс для іншых паслуг.

Хто ж наступны? Жлобін, Ясны Лес (Бабруйск) і Касцюковічы. А далей справа расцягнецца на два гады па ўсей тэрыторыі. Галоўнае — раўнамернасць.

Каб вырашыць пытанні, звязаныя з пераходам на эфірнае лічбавае тэлевізійнае вяшчанне, Міністэрства сувязі прапануе звярнуцца да спецыялістаў адзінай бясплатнай даведачна-інфармацыйнай службы "172". Супрацоўнікі апошняй растлумачаць цяжкасці, прапанаваўшы шляхі вырашэння. Званкі са стацыянарнай тэлефоннай сеткі бясплатныя.

Маргарыта СІДАР.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.