Вы тут

Лясам могуць пагражаць пажары


Чацвёрты клас пажарнай небяспекі аб'яўлены ў лясах на большай частцы Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Дзяржаўная лясная ахова працуе зараз ва ўзмоцненым рэжыме. Змяненне пажарнай сітуацыі ў лясах адсочваецца праз патруляванне, з пажарна-назіральных вышак і камер відэаназірання, вядзецца авіякантроль.

Калі ў бліжэйшыя дні рызыка ўзнікнення на гэтых тэрыторыях лясных пажараў не знізіцца, Мінлясгас

мае намер ініцыяваць прыняцце мясцовымі органамі ўлады рашэнняў аб увядзенні абмежаванняў ці забароны на наведванне лясоў. Неабходнасць такога кроку тлумачыцца ў тым ліку і пачаткам у краіне тэрмінаў збору дзікарослых ягад — брусніц і журавін, што істотна павялічвае нагрузку на лясы.

Дарэчы будзе сказаць, што сёлета сітуацыя з ляснымі пажарамі пакуль больш спакойная, чым летась. Калі ў мінулым годзе з пачатку пажаранебяспечнага перыяду ў цэлым па краіне было зафіксавана 416 выпадкаў загаранняў на плошчы больш за 108 гектараў, дык сёлета ў лясных угоддзях адбыліся 152 пажары на плошчы менш за 20 гектараў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?