Вы тут

Балканскі госць


Сёння ў Жодзіне зборная Беларусі правядзе таварыскі матч з нацыянальнай камандай Чарнагорыі. Пачатак сустрэчы ў 18:30.

Апошні раз зборная Георгія Кандрацьева збіралася разам яшчэ ў чэрвені, калі двойчы ў межах адборачнага турніру першынства свету сустракалася з Фінляндыяй. Так, тады Беларусь згуляла непераканаўча. У дзвюх сустрэчах з камандай сярэдняга ўзроўню беларусы атрымалі толькі адзін бал і зараз знаходзяцца на апошнім радку сваёй падгрупы. У будучым нашых хлопцаў чакаюць матчы з французамі, іспанцамі, але пакуль трэба добра на сваім полі згуляць з Чарнагорыяй, каб паспрабаваць аднавіць рэпутацыю ў вачах балельшчыкаў.

Чарнагорцы — прадстаўнікі югаслаўскай футбольнай школы. Тамтэйшы клубны футбол пакуль не можа пахваліцца добрымі вынікамі на еўраарэне, але зборная ўжо ўваходзіць у трыццатку лепшых каманд свету. Сярод лідараў калектыву, якім на трэнерскай пазіцыі дырыжыруе Бранка Брновіч,

нападаючы італьянскага "Ювентуса" Мірка Вучыніч, форвад англійскага "Манчэстэр Сіці" Стэван Явеціч, абаронца французскага "Ліля" Марка Баша. Магчыма, выйдуць на поле супраць беларусаў і знаёмыя нашаму аматару гульцы — Марка Сіміч, які мае добры досвед выступленняў за БАТЭ, а таксама паўабаронца мінскага "Дынама" Неманья Нікаліч.

Да гульні з балканцамі ў беларускім стане рыхтуецца 21 футбаліст. З-за пашкоджання ў складзе адсутнічае нападаючы Віталь Радзівонаў, а абаронца Максім Бардачоў папрасіў у трэнера зборнай адпачынак. Прычына ў Максіма важная: Бардачоў адправіўся ў Расію, каб падпісаць кантракт з томскай "Том'ю". Праграму па падрыхтоўцы да гульні зборная распачала яшчэ ў панядзелак вечарам. Футбалісты ў лёгкім тэмпе трэніраваліся на полі каля футбольнай федэрацыі, гулялі ў рухомыя гульні, разыгрывалі так званыя "квадраты".

— Чарнагорыя — гэта моцны сапернік. Нас чакае цікавы спарынг, — пасля трэніроўкі карэспандэнту "Звязды" прызнаўся Антон Пуціла, паўабаронца нашай зборнай і ніжагародскай "Волгі". — А такія прозвішчы футбалістаў, як Явеціч і Вучыніч, кажуць насамрэч пра многае. Безумоўна, хочацца забіць у гэтым матчы, аднак галоўнае — перамагчы, выканаць задачы трэнера.

— У верасні беларусаў чакае адборачны матч са зборнай Францыі. Ці можна гэты матч лічыць падрыхтоўкай да гульні з "трохкаляровымі"?

— Стылістычна гэта дзве розныя зборныя. У гэтым матчы мы здолеем праверыць свае сілы, аднак паядынак з французамі — ужо іншая гісторыя.

— Гуляць прыйдзецца на невялічкай арэне ў Жодзіне. Ці ёсць спадзяванні на аншлаг?

— Будзе вельмі добра, калі падтрымаць нас сабярэцца ўвесь стадыён. Мы будзем толькі рады гэтаму.

— На сустрэчы з Фінляндыяй у Гомелі было таксама шмат балельшчыкаў. Мяркую, што і на гэты матч прыйдзе шмат людзей, каб падтрымаць сваю зборную,  — дадае паўабаронца БАТЭ і нацыянальнай каманды Эдгар Аляхновіч.

Тарас ШЧЫРЫ.

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Студэнцкі попыт на кошт арэнды жылля амаль не паўплываў

Студэнцкі попыт на кошт арэнды жылля амаль не паўплываў

Спецыялісты адзначаюць: добра яшчэ, што рынак выжыў.

Грамадства

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

У падтрымцы звычайна маюць патрэбу ўсе жывыя людзі ў складаныя перыяды жыцця.

Культура

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Як хлапчук з беларускай глыбiнкi здолеў паступiць у Маскоўскае мастацкае вучылiшча iмя Калiнiна?