Вы тут

У Смаргоні новая футбольная пляцоўка


Гэта ўжо другая пляцоўка для гульні ў міні-футбол на Гродзеншчыне, якая пабудавана ў рамках сацыяльнага праекта сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю "НТС" — праваўладальніка гандлёвага знака "Родная Сторона" і асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола". Першая адкрылася ў чэрвені ў Мастах.

 

Праект "Родная Сторона — дзецям" скіраваны на падтрымку падрастаючага пакалення, садзейнічанне здароваму ладу жыцця сярод дзяцей і моладзі. Кожны ахвотны зможа наведваць новую футбольную пляцоўку ў Смаргоні. А ўвогуле, згодна з гэтым праектам, прадугледжана на працягу пяці гадоў пабудаваць у Беларусі 118 сучасных спартыўных пляцовак круглагадовага выкарыстання.

Барыс ПРАКОПЧЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».