Вы тут

Экспедыцыя "Дарога да святынь" з Жыватворным агнём адправіцца з Мінска 28 жніўня


Рэспубліканская навукова-асветная экспедыцыя "Дарога да Святынь", прымеркаваная да ХХ Дня беларускага пісьменства, адправіцца з Мінска 28 жніўня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.

Экспедыцыя з Жыватворным агнём ад Труны Гасподняй пройдзе па маршруце Мінск — Святое Поле каля вёскі Загор'е

— вёска Сталовічы (Брэсцкая вобласць) — горад Стоўбцы, пасёлак Міханавічы (Мінская вобласць) — гарадскі пасёлак Круглае, горад Дрыбін — вёска Расна — горад Чавусы, вёскі Гамарня і Баркалабава (Магілёўская вобласць). Першага верасня экспедыцыя прыбудзе ў Быхаў, які ў гэтым годзе прыме Дзень беларускага пісьменства.

Арганізатары свята падрыхтавалі шырокую праграму. Так, запланаваны канцэрт і фестываль гарадоў — сталіц Дня беларускага пісьменства. У розныя гады ён адзначаўся ў Полацку, Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Заслаўі, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім.

На ўрачыстым адкрыцці будуць узнагароджаны пісьменнікі, якія перамаглі ў рэспубліканскім конкурсе на лепшы літаратурны твор.

У час святкавання Дня беларускага пісьменства ў Быхаве будуць арганізаваны пляцоўкі для літаратурных выставак-продажаў, творчых прэзентацый і сустрэч, гістарычных тэатралізаваных экспазіцый, канцэртаў.

Сярод арганізатараў свята — Мінінфарм, Мінкультуры, Мінадукацыі, Мінспорту і турызму, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.