Вы тут

Дыябет і лета


Тэмпература 26-32 градусы ўжо з'яўляецца небяспечнай для некаторых хворых на цукровы дыябет, асабліва пры наяўнасці сасудзістых ускладненняў.

Пры гэтым захворванні парушаецца потааддзяленне падчас перагрэву арганізма. У выніку мае месца не толькі бескантрольнае абязводжванне, але і бескантрольнае павышэнне цукру ў крыві. Павышанае потааддзяленне можа выклікаць і дэфіцыт соляў. У хворых на дыябет лёгка абгарае скура на пацярпелых ад нейрапатыі ўчастках, а моцныя сонечныя апёкі могуць таксама справакаваць гіперглікемію, павысіць рызыку інфекцыі. Інсулін

і іншыя дыябетычныя прэпараты пры няправільным захаванні ў спякотнае надвор'е хутка страчваюць сваю эфектыўнасць. Тэст-палоскі да хатніх глюкометраў пры тэмпературы звыш 30 градусаў могуць страціць сваю функцыянальнасць. Такім чынам, пры павышэнні тэмпературы паветра рэкамендуецца:

- часцей правяраць узровень цукру ў крыві;

- пазбягаць фізічнай нагрузкі;

- не хадзіць басанож па гарачай паверхні;

- вытрымліваць пітны рэжым;

- звярнуцца да ўрача пры пераграванні — галавакружэнні, млосці і павышанай патлівасці.

Рукі мылі?

Гельмінты, або глісты, здольны нанесці значную шкоду здароўю. Яны ствараюць дэфіцыт вітамінаў і мікраэлементаў, зніжаюць імунітэт, перашкаджаюць эфектыўнаму лячэнню самых розных захворванняў, правакуюць алергіі, выклікаюць у дзяцей раздражняльнасць, адставанне ў разумовым і фізічным развіцці.

Паводле слоў урача-паразітолага Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Андрэя ВЕДЗЯНЬКОВА, характэрнай асаблівасцю такога захворвання, як энтэрабіёз, з'яўляецца моцны сверб у вобласці задняга праходу. Аскарыдоз жа на раннім этапе праяўляецца ліхаманкай, патлівасцю, кашлем, алергічным сыпам, астматычнымі прыступамі, на позніх — зніжэннем апетыту, пахудзеннем, болем у жываце і агульнай слабасцю.

1. Ужывайце свежыя ягады і фрукты толькі пасля дасканалага папярэдняга мыцця (для малых дзяцей — паліце кіпенем).

2. Абараняйце харчовыя прадукты, асабліва тыя, што ўжываюцца без тэрмічнай апрацоўкі, ад мух.

3. На асабістым прыкладзе паказвайце дзецям, што пасля прыбіральні, перад ежай, пасля вяртання з прагулкі, працы трэба мыць рукі.

4. Пры першых падазрэннях на захворванне гельмінтозам звярніцеся па медыцынскую дапамогу.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.