Вы тут

БДУ замацоўвае ў інтэрнэт-прасторы свае пазіцыі


Электронная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўвайшла ў першую сотню лепшых бібліятэк свету! Па апошніх звестках Сусветнага вэбаметрычнага рэйтынгу "Wеbоmеtrісs Rаnkіng оf Wоrld Unіvеrsіtіеs", яна ўзнялася на 31 пазіцыю і заняла 97-е месца ў свеце. Гэта першы ў Беларусі паказчык такога ўзроўню.

Фундаментальная бібліятэка БДУ адна з першых у Беларусі пачала размяшчаць у сусветных базах звестак поўнатэкставыя навуковыя публікацыі, вучэбныя і метадычныя матэрыялы вучоных і выкладчыкаў універсітэта, а таксама часопісы, якія выдаюцца ў БДУ. Акрамя таго, бібліятэка БДУ ўкараніла працэс пераводу дакументаў, што змешчаны ў яе фондах, у электронны фармат, што дазволіць у далейшым зрабіць іх даступнымі для ўсёй сусветнай грамадскасці. Сёння дзякуючы сумеснай рабоце ўсіх структурных падраздзяленняў універсітэта ў фондах электроннай бібліятэкі БДУ змешчана ўжо каля 40 000 поўнатэкставых публікацый вучоных і выкладчыкаў універсітэта.

Сёлета ў ліпені рэйтынг "Wеbоmеtrісs Rаnkіng оf Wоrld Unіvеrsіtіеs"

ахапіў больш як 1500 электронных сховішчаў устаноў вышэйшай адукацыі і даследчых цэнтраў з усяго свету. Рэйтынг фактычна з'яўляецца інструментам, каб дадаткова матываваць даследчыкаў публікаваць вынікі сваёй навуковай дзейнасці ў інтэрнэце, робячы іх даступнымі для калег і ўсіх зацікаўленых, незалежна ад краіны іх пражывання. Адна з асноўных ідэй рэйтынгу — стымуляванне абмену інфармацыяй паміж навукоўцамі ўсяго свету праз размяшчэнне публікацый іх вынікаў навуковых даследаванняў на ўніверсітэцкіх сайтах.

БДУ сёння займае ў сусветным рэйтынгу 790-ю пазіцыю. Па выніках ранжыравання, БДУ па-ранейшаму захоўвае першынства сярод беларускіх ВНУ. На другім месцы знаходзіцца Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, які размясціўся ў агульным сусветным рэйтынгу на 2803-й пазіцыі. А замыкае тройку Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы (3451-е месца).

БДУ палепшыў таксама свае пазіцыі сярод ВНУ краін СНД, перамясціўшыся з пятага на чацвёртае месца. Наперадзе БДУ ідуць толькі Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (102-я пазіцыя), Санкт-Пецярбургскі Дзяржаўны ўніверсітэт (595-я пазіцыя) і Нацыянальны даследчы ядзерны ўніверсітэт МІФІ (603-я пазіцыя).

У адрозненне ад многіх іншых міжнародных рэйтынгаў, праект Wеbоmеtrісs ацэньвае, так бы мовіць, "бачнасць" ВНУ ў інтэрнэт-прасторы. За кошт тэхналагізацыі працэдуры складання рэйтынгу даследчая група ахоплівае больш як 20 тысяч універсітэтаў (а ўсяго ў свеце дзейнічае каля 30 тысяч ВНУ). Выніковы рэйтынг разлічваецца, зыходзячы з чатырох паказчыкаў: "уплыў", "прысутнасць", "адкрытасць" і "якасць", якія характарызуюць прысутнасць універсітэтаў у інтэрнэце, уключаючы ўзровень навуковых публікацый. Гэта самы поўны аналіз дзейнасці ВНУ, незалежна ад іх знаходжання на сусветнай карце. Рэйтынг публікуецца два разы на год і адлюстроўвае ўсе дастаткова сур'ёзныя змяненні па прасоўванні дзейнасці ВНУ ў віртуальнай прасторы. У тройку сусветных лідараў традыцыйна ўваходзяць Гарвардскі ўніверсітэт, Масачусецкі тэхналагічны інстытут і Стэндфардскі ўніверсітэт.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.