Вы тут

"Мотальскія прысмакі" пачнуцца ўрачыстай службай і хрэсным ходам


Штогадовы міжнародны фестываль "Мотальскія прысмакі" ў Іванаўскім раёне на гэты раз пройдзе пад знакам 1025-годдзя Хрышчэння Русі. Свята распачнецца 10 жніўня ўрачыстай службай у Спаса-Праабражэнскай царкве вёскі Моталь. Пасля літургіі вернікі і госці пройдуць хрэсным ходам на цэнтральную плошчу.

Як заўсёды, будуць разгорнуты "смачныя падворкі" розных аграгарадкоў і сельсаветаў. У праграме — конкурс-дэгустацыя "Парады бабуль — майстэрства ўнукаў", майстар-класы кулінараў Беларусі і замежжа. Мотальскі музей народнай творчасцізапросіць на адкрыццё свайго археалагічнага філіяла. І, безумоўна, будзе працаваць процьма пляцовак па гандлі ўсялякімі прысмакамі кшталту "Усе ласы на мотальскія каўбасы" або "Мотальскія караваі на ўсе густы выбіраем". А яшчэ чакаецца шмат музыкі, песень і танцаў. Маталяне чакаюць гасцей.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

Загаловак у газеце: Фестываль "Мотальскія прысмакі" пачнецца ўрачыстай службай і хрэсным ходам

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.