Вы тут

"Дынама" вырашае і перамагае


Хакейнае "Дынама" атрымлівае першую перамогу падчас падрыхтоўкі да новага першынства Кантынентальнай хакейнай лігі, а футбольнае ў драматычным паядынку літаральна вырывае вікторыю з рук брэсцкіх аднаклубнікаў. У апошнія дні на інфармацыйную прастору выйшлі хлопцы з літарай "Д" на футболках і хакейных світарах.

1.Чым бліжэй завяршэнне другога адрэзка чэмпіянату краіны па футболе, тым больш эмацыянальнага можна пабачыць на нашых футбольных палях. Сустрэча 19‑га тура паміж мінскімі і брэсцкімі дынамаўцамі прэзентавала балельшчыкам сапраўднае асарці з непрадказальных падзей, забітых галоў і пярчынкі ў выглядзе выдалення брэсцкага афрыканца Сімона Агара, які яшчэ доўга пасля чырвонай карткі ад злосці маляваў у паветры незразумелыя фігуры. А мінчане ў чарговы раз прадэманстравалі свой характар. Саступалі 1:2, але здолелі сабрацца і яшчэ двойчы перайграць галкіпера гасцей. "У перапынку я сур'ёзна паразмаўляў з футбалістамі, — адкрыта на пасляматчавай прэс-канферэнцыі кажа Роберт Мааскант, галоўны трэнер мінскага "Дынама".

— Паабяцаў, што, калі будуць гуляць так, як раней, я зраблю тры замены. Замены надалі нам дадатковай энергіі, мы сталі гуляць лепш і заслужылі перамогу". А вось жодзінскае "Тарпеда", якое нядаўна папоўніла абойму вядомым варатаром Васілём Хамутоўскім і лепшым бамбардзірам чэмпіянату Арменіі Нарайрам Гезалянам, саступіла дома аўтсайдару — мазырскай "Славіі" (0:1). Астатнія гульні прынеслі наступныя вынікі: "Нафтан" (Наваполацк) — БАТЭ (Барысаў) — 1:5, "Гомель" — "Белшына" (Бабруйск) — 1:3, "Шахцёр" (Салігорск) — "Нёман" (Гродна) — 2:0, "Дняпро" (Магілёў) — "Мінск" — 2:2. Па-ранейшаму групу лідараў узначальвае салігорскі "Шахцёр" (46 балаў), на другім месцы ідзе БАТЭ (42 балы), а на трэцяй пазіцыі знаходзіцца мінскае "Дынама". Ад другога месца мінчане адстаюць на 11 балаў.

2.Хакейнае "Дынама" распачало другі этапа падрыхтоўкі да чарговага чэмпіянату КХЛ. Сталічная дружына паспела правесці ў Бабруйску першы кантрольны паядынак, у якім сустрэлася з чалябінскім "Чалметам". Матч не быў роўным і скончыўся пераканаўчай перамогай беларусаў — 6:0. Адзначым, што ў параўнанні з мінулым сезонам у складзе каманды адбыліся пэўныя змены. Клуб пакінулі Уладзімір Дзянісаў, Цеему Лайнэ, Коры Мёрфі, Янэ Ніскала, Лібар Піўка, Цім Стэплтан, Кім Хіршавіц, Ерэ Каралахці. Тым часам дынамаўскі світар ужо апранулі тры навічкі — канадзец Джэйкаб Міклфлікер, які раней выступаў за швейцарскі "Біль", Дэрэк Міч з вядомага заакеанскага "Вініпега" і славацкі нападаючы Томаш Суровы. Раней гэты форвард выступаў за пражскі "Леў".

А вось маскоўскае "Дынама", чэмпіён КХЛ, у чарговы раз месцам для збораў выбрала наш Пінск. У горадзе над Прыпяццю масквічы не только правялі спарынгі з беларускімі калектывамі, але і паспелі пацешыць мясцовых хакейных балельшчыкаў прыемнай акалічнасцю. Разам з камандай са сталіцы Расіі ў Пінск прыехаў Кубак Гагарына, галоўны трафей КХЛ, з якім мог сфатаграфавацца на памяць кожны ахвотны.

3.Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова заняў 3‑яе месца на прадстаўнічым турніры ў польскіх Кельцах. Беларусы саступілі мясцовай камандзе "Вівэ" (26:29), нямецкаму "Гепінгену" (26:27) і перамаглі славацкі "Татран" (30:27).

4.У бліжэйшую суботу ў Маскве стартуе 14‑ы чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы. Спаборніцтвы, якія прыме спарткомплекс "Лужнікі", будзе асвятляць тэлеканал "Беларусь‑2". Першая трансляцыя пачнецца 10 жніўня ў 16:00. Не прапусціце! "Хварэем" разам за беларусаў!

Тарас ШЧЫРЫ

Выбар рэдакцыі

Культура

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Як хлапчук з беларускай глыбiнкi здолеў паступiць у Маскоўскае мастацкае вучылiшча iмя Калiнiна?

Грамадства

Заразіцца прафесіяналізмам. Чаму трапіць на неканферэнцыю настаўнікаў EdCamp лічыцца вялікай удачай?

Заразіцца прафесіяналізмам. Чаму трапіць на неканферэнцыю настаўнікаў EdCamp лічыцца вялікай удачай?

Чацвёртая педагагічная неканферэнцыя прайшла ў мінулыя выхадныя з нязменным аншлагам і сабрала больш як тры сотні педагогаў з розных куткоў нашай краіны.

Спорт

Марына Літвінчук: Нашы дзеці будуць лепшыя, чым мы

Марына Літвінчук: Нашы дзеці будуць лепшыя, чым мы

Да старту Алімпійскіх гульняў у Токіа засталося менш за год. Увага да галоўных стартаў ужо пяцігодкі будзе каласальная.