Вы тут

3 чалавекі загінулі на пажары


У Лепельскім раёне падчас пажару ў дачным доме загінулі гаспадар і яго знаёмыя мужчына і жанчына.

Паводле слоў Марыны Фандо, прэс-сакратара Віцебскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях

, пажар адбыўся а чацвёртай гадзіне ночы ў вёсцы Гарадзец. Як расказалі пажарным суседзі гаспадара дома, напярэдадні трагедыі загінулыя знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Як мяркуецца, прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні ў нецвярозым стане.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?