Вы тут

... Усведамленне роднага і дарагога


У Выдавецкім доме "Звязда" — кніжная навінка: пад адной вокладкай аб'яднаны гутаркі і эсэ Таццяны Падаляк, прысвечаныя дзеячам беларускай культуры.

1375449232897_2-12

На працягу многіх гадоў "Звязда" друкавала інтэрв'ю, дыялогі Таццяны Падаляк з пісьменнікамі, мастакамі, кампазітарамі, рэжысёрамі альбо з іх блізкімі родзічамі. Такога характару творчыя партрэты сталі добрай ілюстрацыяй да падзей айчыннай культуры самых розных часін. Кузьма Чорны, Максім Танк, Пятрусь Броўка, Ян Скрыган, Янка Брыль, Іван Шамякін, Андрэй Бембель, Іван Чыгрынаў, Іосіф Жыновіч...

Гэтыя і іншыя "персанажы" кнігі "Дыялогі на мяжы стагоддзяў. Класікі і сучаснікі ў інтэр'еры часу" — сапраўды класікі. Не толькі ў выбранай імі галіне мастацтва ці культуры. Але — і ўвогуле класікі, жыццёвыя арыенціры ў стаўленні да культуры, да асветніцтва.

Надрукаваныя ў "Звяздзе" ў розныя гады, дыялогі-партрэты і зараз не страцілі сваёй актуальнасці. Як, напрыклад, і гутарка з народным паэтам Беларусі Піменам Панчанкам — "Праўда веку! Зрабі нас дужымі...", надрукаваная ў газеце ў 1992 годзе. Гэта з тае публікацыі — наступныя словы Пімена Емяльянавіча: "Трэба ўсім народам з усёй адказнасцю берагчы і жывое святло лясоў, лугоў, азёраў, рэчак і трэба берагчы архітэктурныя помнікі, старажытныя палацы і замкі, касцёлы і цэрквы, абразы і сялянскае начынне — усё, што пакінула нам у спадчыну старонка родная, каб стала яна, як пісаў Янка Купала, "ласкай матчынай"..."

А наступныя словы народнага мастака СССР Міхаіла Савіцкага — з гутаркі 2002 года: "Ужо ў пачатку стагоддзя "забойствы праўды" яшчэ больш актывізаваліся. У рэшце рэшт усё залежыць ад таго, як складуцца суадносіны паміж дабром і злом..." Дзеля таго, відавочна, каб суадносіны былі на карысць дабра, і сустракалася са сваімі героямі Таццяна Падаляк, дзеля таго, каб разам са сваімі суразмоўцамі сцвердзіць духоўна-маральныя каштоўнасці, зрабіць іх галоўным светачам у жыцці чалавека, у жыцці грамадства.

Дарэчы, кніга, якая ўжо прыйшла да чытача, будзе мець і працяг. Рыхтуецца да выдання і другая частка "Дыялогаў..."

Сяргей Шычко

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».