Вы тут

Паравозы стаяць, а бабры працуюць, або Чаму няпоўнасцю выкарыстоўваюцца турыстычныя магчымасці?


Неяк на адным тэлеканале ўбачыў, як у Новай Зеландыі, напрыклад, турысты могуць праехаць на рэтра-цягніку па маляўнічых мясцінах краіны. А што ў нас?

Год таму ўсе беларускія газеты пісалі, што з Крычава стары паравоз перапраўлены ў Ліду, дзе яго аднавілі. Пабыў гэты паравоз і ў Баранавічах. А ў канцы снежня 2012-га на станцыі Парэчча ў Гродзенскім раёне з нагоды 150-годдзя Беларускай чыгункі было разыграна тэатралізаванае прадстаўленне па матывах візіту чыноўнікаў з Санкт-Пецярбурга ў сувязі з адкрыццём першага чыгуначнага ўчастка на беларускай зямлі. Дзеля гэтага прыехаў яшчэ адзін паравоз з калекцыі, што ў Баранавічах.

1375361485935_1

Абодва паравозы затым прастаялі з тыдзень ці крыху больш каля дэпо ў Гродне,

далі развітальныя гудкі, якія было чуваць на значнай адлегласці, і рушылі назад у Баранавічы, дзе знаходзяцца і зараз. А ў Парэччы побач з адноўленым вакзалам застаўся макет паравоза ў маштабе прыкладна 1:4 (на здымку). Хаця і былі размовы пра выкарыстанне рэтра-цягніка ў турыстычных мэтах.

З яго вокнаў можна паказаць, напрыклад, запруду, пабудаваную бабрамі каля вёскі Багушоўка. Пра яе "Звязда" расказвала летась у пачатку лістапада. Неўзабаве запруду разбурылі, каб вызваліць калгасныя палеткі ад затаплення, і да нядаўняга часу баброў каля яе не было. Не відаць іх было і каля возера Вераўское. Падумалася, што баброў ужо хтосьці забіў
СМІ паведамлялася, што цяпер прапрацоўваецца пытанне выкарыстання мяса гэтых жывёл у харчовых мэтах). Аднак напрыканцы я заўважыў, як, мабыць, маладыя бабры востраць зубы, згрызаючы кару з асін на берагах гэтага возера. Яшчэ ніводнага дрэўца не павалілі, але шмат з іх згрызлі напалову.

1375361486586_2

Арганізаваным турыстам убачыць "работу" баброў лягчэй за ўсё каля чыгуначнага прыпынку "Салацце", куды можна прыехаць на цягніку "Гродна—Узбярэж". Выйшаў з цягніка — і метраў праз 50 злева можна разгледзець хатку бабра каля зарослай хмызняком запруды (на здымку). А злева ад чыгуначнага насыпу відаць каналы, прарытыя бабрамі на месцы броду, па якім дачнікі ездзілі на сваіх аўтамабілях. Вада тут паднялася з-за таго, што непадалёк ёсць новая запруда, дзе жыве другая бабровая сям'я.

Дык што ж з паравозам? Прапаную даставіць адзін з іх (з рэтра-вагонам) на станцыю "Раённая", што побач з вуліцай Белыя Росы ў Гродне. Ездзіць далёка на старых паравозах будзе вельмі дорага (хіба што па замове кампаніі багатых турыстаў), а вось пракаціцца ў межах названай станцыі — гэта рэальна. Няхай дзеці і ўсе ахвотныя паглядзяць, што такое паравоз, ад якога я ўцякаў на станцыі Пухавічы ў першыя пасляваенныя гады, калі ён моцна загудзеў.

Лічу, што ў Беларусі рэклама цікавых турыстычных аб'ектаў праводзіцца недастаткова.
Можа, таму нашы людзі часта едуць у Турцыю, Егіпет і іншыя краіны, вывозячы туды валюту.

Сяргей ЛАДУЦЬКА,

дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, кандыдат тэхнічных навук.

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.