Вы тут

Канстатацыя класа


Матчы 1/16 Кубка Беларусі па футболе буйных сенсацый не прынеслі. З усіх каманд першай лігі толькі мікашэвіцкі "Граніт" здолеў выбіць з розыгрышу больш вопытнага саперніка ў асобе наваполацкага "Нафтана" (2:0).

1375185280666_30-16

"Смалявічы СТІ" на сваім полі прымалі бабруйскую "Белшыну".

Зразумела, фаварыт балельшчыкамі быў вызначаны яшчэ напярэдадні кубкавай гульні. "Шыннікі" і насамрэч паказваюць нядрэнны футбол, які дазваляе камандзе Аляксандра Сяднёва прэтэндаваць на месца ў вышэйшай частцы турнірнай табліцы. Аднак заўжды амбіцыёзны Юрый Пунтус, глаўкам смалявіцкай дружыны, наўрад ці настройваў падапечных проста прымусіць апанентаў панервавацца. Бой гасцям пры 700 родных балельшчыках "Смалявічы СТІ" насамрэч далі, але лік на табло гэтага не адлюстраваў. 1:3 — далей ідзе "Белшына".

У іншых матч былі зафіксаваны наступныя вынікі: "Слонім" — "Дынама" (Брэст) — 1:3, "Ведрыч-97" (Рэчыца) — "Нёман" (Гродна) — 0:3, "Бяроза-2010" — "Гомель" — 0:3, "Віцебск" — "Гарадзея" — 2:3, СКВІЧ (Мінск) — "Дняпро" (Магілёў) — 0:3, "Полацк" — "Хваля" (Пінск) — 2:1, "Зорка-БДУ" (Мінск) — "Тарпеда" (Жодзіна) — 0:3, "Жлобін" — "Славія" (Мазыр) — 0:4, "Смаргонь" — "Ліда" — 0:4, "Гомельчыгундартранс" (Гомель) — "Слуцк" — 0:3.

У наступным раўндзе (1/8 фіналу) сустрэнуцца: "Мінск" — "Полацк", "Гарадзея" — "Граніт", "Белшына" — "Дынама" (Мінск), "Тарпеда" — "Шахцёр" (Салігорск), "Гомель" — "Славія", "Нёман" — "Дынама" (Брэст), "Слуцк" — "Дняпро" (Магілёў), БАТЭ — "Смаргонь".

Тарас ШЧЫРЫ. Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».