Вы тут

Час камплектаваць ранцы!


З 10 ліпеня па краіне пачалі працу школьныя базары. Карэспандэнт "Звязды" прайшлася па некалькіх сталічных універмагах і пераканалася, што яны цалкам гатовы да новага школьнага сезона і чакаюць сваіх пакупнікоў.

Над уваходам у галоўны ўнівермаг вялікая расцяжка запрашае збірацца "У школу з ГУМам". І хоць традыцыйнага вулічнага школьнага базару тут няма, затое ўнутры крамы школьныя тавары прадстаўлены ў пашыраным асартыменце. Тут і канцылярскія тавары, і адзенне, і абутак... Дарэчы, вядучы таваравед па абутку Тамара Аляксандрава адзначае, што попыт на гэтую прадукцыю ўжо з'явіўся.

1375185273260_30-21

 

— У нас вельмі шырокі асартымент абутку на любы густ. Прадстаўлены ён пераважна беларускімі вытворцамі, але ёсць і замежныя — Расія і Кітай

. Наш абутак ні ў чым не саступае імпартнаму, хіба што замежныя мадэлі маюць больш яркіх колераў, затое ў нашых больш натуральных матэрыялаў, — запэўніла Тамара Аляксандрава.

А вось ЦУМ арганізаваў дадатковы гандаль школьнымі таварамі як унутры крамы, так і ў вулічных павільёнах. Тавараведы адзначаюць, што з кожным днём гандаль становіцца ўсё больш актыўным. Нягледзячы на тое, што "гонка" за таварамі да школы пачнецца з другой паловы жніўня, а іх пашыраны асартымент будзе прадстаўлены да 10 верасня, супрацоўнікі крам раяць не адкладаць пакупкі на апошні момант.

— Менавіта цяпер прадстаўлены найбольш шырокі асартымент па ўсіх групах тавараў, ды і чэргаў пакуль няма, — сказаланамеснік начальніка аддзела арганізацыі гандлю ЦУМа Вольга Драздова.

Выбар школьных тавараў сапраўды багаты: абутак і адзенне дзелавога стылю розных мадэляў і матэрыялаў, ранцы і сумкі на любы густ, а ад разнавіднасцяў канцылярскіх тавараў проста разбягаюцца вочы. Сярод усёй гэтай разнастайнасці я вырашыла падлічыць, у якую суму абыдзецца збор дзіцяці ў школу ва ўнівермагу. Што ж уваходзіць у мінімальны набор для школьніка? Дзённік для вучня малодшых і старэйшых класаў, сшыткі рознага аб'ёму, альбомы для малявання і чарчэння, каляровая папера, кардон, ручкі, акварэльныя і гуашавыя фарбы, пластылін... Кошт на набор канцылярскіх тавараў складае ад 220 тыс. да 350 тыс. рублёў для малодшых школьнікаў і ад 280 тыс. да 650 тыс. рублёў для старэйшых. Ранцы і сумкі каштуюць ад 180 тыс. да 520 тыс. рублёў для хлопчыкаў і ад 190 тыс. да 580 тыс. рублёў для дзяўчат.

Каб яшчэ і апрануць дзіця ў школу, спатрэбіцца аддаць 200 тыс. — 570 тыс. рублёў на касцюм для вучня малодшай школы, 240 тыс. — 770 тыс. рублёў — для старшакласніка. Кашулі для малодшых школьнікаў каштуюць 61 тыс. — 152 тыс. рублёў, для старэйшых — 81 тыс. — 173 тыс. рублёў. Каб апрануць дзяўчынку ў школьны камплект (касцюм, сарафан), спатрэбіцца 135 тыс. — 530 тыс. рублёў. Блузы для малодшых школьніц каштуюць ад 81 500 да 185 тыс. рублёў, для старэйшых дзяўчат — 95 тыс. — 247 тыс. рублёў.

На туфлі для хлопчыка давядзецца выдаткаваць 177 тыс. — 423 тыс. рублёў. Каб абуць дзяўчынку, спатрэбіцца 173 тыс. — 450 тыс. рублёў.

Калі дадаць да ўсяго пералічанага спартыўныя касцюмы і абутак для заняткаў фізкультурай, выніковы кошт на школьныя тавары складзе для хлопчыкаў 1 мільён 184 тысячы — 3 мільёны 250 тысяч рублёў; для дзяўчат 1 мільён 140 тысяч — 3 мільёны 233 тысячы рублёў. І гэта калі набываць рэчы па адным камплекце. Але ж варта мець на ўвазе, што наўрад ці школьнік будзе ўвесь час насіць адзін касцюм, ды і сезоны года трэба ўлічваць: неўзабаве давядзецца дапаўняць школьныя камплекты цёплымі рэчамі, зімовым абуткам і верхнім адзеннем. Як бачым, "капеечка" атрымліваецца даволі "круглая", таму, магчыма, ёсць сэнс пачаць паслядоўную падрыхтоўку да школы ўжо цяпер — гэта будзе і зручней, і спакайней, і не так адчувальна для кашалька.

Дзіяна СЕРАДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».