Вы тут

У зялёных "акупантаў" папаўненне...


 

Як сцвярджаюць спецыялісты Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі, у кампанію да баршчэўніка Сасноўскага ў нашай краіне цяпер дадалося некалькі новых, не менш небяспечных відаў інвазіўных раслін. Гэта сумнік канадскі, эхінацысціс лопасцевы, рабінія псеўдаакацыя і клён ясенеліствы.

Інвазіўнымі называюць тыя віды раслін ці жывёл, якія былі выпадкова завезены ў новыя для іх месцы існавання і цудоўна там прыжыліся, перашкаджаючы, так бы мовіць, "карэннаму насельніцтву" — прадстаўнікам флоры і фаўны, што вадзіліся на пэўнай тэрыторыі спрадвеку. З баршчэўнікам Сасноўскага, высокай парасоністай раслінай з вялізнымі лістамі і ядавітым сокам, які пакідае на скуры чалавека балючыя пухіры, у Беларусі

змагаюцца не адзін год. Расліну завезлі некалькі дзесяцігоддзяў таму ў якасці кармавой культуры, а ў выніку яна ніякай карысці не прыносіць і да таго ж паспяхова "акупіруе" вялікія тэрыторыі. Той факт, што баршчэўніку "падабаецца" беларуская глеба, пацвярджаецца лічбамі: у нашай краіне зараз каля трох тысяч гектараў гэтай расліны.

1374155331617_18lip-5111

 

Сумнік канадскі ў лік шкодных трапіў не так даўно. Ён цудоўна распаўсюджваецца дзякуючы таму, што ў прыродзе на тэрыторыі Беларусі не існуе для яго раслін-канкурэнтаў і ворагаў з ліку насякомых. Сумнік, які мае дэкаратыўныя жоўтыя суквецці, як правіла, "вырошчвае" на адным кусце да 100 тысяч зярнятак насення. Вельмі небяспечны сумнік для лясных экасістэм. Калі ён "заглушыць" звыклыя для гэтага месца віды раслін, на харчаванне жывёл гэта паўплывае негатыўна.

Эхінацысціс лопасцевы ("шалёны агурок") расце ля многіх вясковых хат. Сімпатычная ліянападобная расліна густа абвівае ўсё, што трапіцца на шляху; пасля цвіцення на галінках вырастаюць зялёныя "агурочкі". "Шкоднічае" гэты госць з Паўночнай Амерыкіпераважна ў дачыненні да раслін, што растуць у поймах рэк. Абвітыя ліянай расліны дрэнна развіваюцца, а з цягам часу могуць увогуле загінуць.

Дрэва пад назвай рабінія псеўдаакацыя (памылкова яе называюць "белай акацыяй") вылучаецца тым, што вельмі хутка расце. За год можа прыбавіць да 60— 80 сантыметраў у вышыню, мае вельмі магутныя карані, не патрабавальнае да глебы, а таму стварае сур'ёзную канкурэнцыю мясцовым дрэвам і псуе глебу. Рабінія ўключана ў сотню найбольш небяспечных чужародных відаў раслін у Еўропе.

Лісце клёна ясенелістага пасля таго, як ападзе, пры раскладанні выдзяляе таксічныя рэчывы, якія могуць нашкодзіць, напрыклад, дубам. Пылок яго з'яўляецца моцным алергенам.

Як можна перашкодзіць распаўсюджанню інвазіўных раслін? Трэба адмовіцца ад іх пасадкі наогул (асабліва гэта актуальна для сумніка і эхінацысціса, якія часта высаджваюцца людзьмі на сваіх участках), праінфармаваць аб "месцы дыслакацыі" шкоднага пустазелля супрацоўнікаў Інстытута эксперыментальнай батанікі, пазваніўшы па нумары 284-20-25, альбо звярнуцца ў раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў, дзе павінны на зварот адрэагаваць і прыняць неабходныя захады.

Ганна ГАРУСТОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».