Вы тут

Падобны другому Паўлу


27 чэрвеня ў Беларусь прыбываюць мошчы святога раўнаапостальнага князя Уладзіміра, з іменем якога звязана ўсталяванне праваслаўя на нашых землях. Гэтая падзея прымеркавана да 1025-годдзя Хрышчэння Русі, якое сёлета святкуюць тры дзяржавы — Расія, Беларусь і Украіна. Часцінкі мошчаў пастаянна знаходзяцца ў Храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве. 31 мая святыня з хросным ходам, які сімвалізуе адзінства праваслаўных славянскіх народаў, пакінула сталіцу Расіі. Ёй пакланіліся ўжо вернікі Уладзівастока, Хабараўска, Новасібірска, Екацярынбурга, Ніжняга Ноўгарада, Растова-на-Доне, Пяцігорска, Санкт-Пецярбурга. У Мінск яна прыбудзе з Калінінграда. У чацвер а 18 гадзіне мошчы ўрачыста сустрэне Свята-Нікольскі сабор Бабруйска, дзе яны будуць знаходзіцца да раніцы 29 чэрвеня. У суботу а 11 гадзіне святыня прыбудзе ў Мінск, у храм іконы "Усіх тужлівых Радасць" (вул. Прытыцкага, 65). 1 ліпеня а 9 гадзіне раніцы мошчы сустрэне Свята-Пятра-Паўлаўскі сабор Гомеля, дзе яны прабудуць да 17 гадзін наступнага дня. З вечара 2 ліпеня да 4 гадзін раніцы 4 ліпеня мошчы будуць знаходзіцца ў саборы святога Архістратыга Міхаіла горада Мазыра, пасля чаго адправяцца ў Кіеў. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.